Грамадства2020

Беларусы больш не змогуць адносна бяспечна ездзіць у Беларусь праз Расію?

Змены ў закон аб «дармаедах» закрануць не толькі тых, на барацьбу з кім яны накіраваныя, але і тых беларусаў, якія нягледзячы на дадатковыя рызыкі наважваліся ездзіць на радзіму праз Расію.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Міністэрства абароны РБ

Чаму некаторыя выбіралі такі шлях?

Паглыбленыя праверкі на мяжы, як і затрыманні пасля вяртання з Еўропы ў Беларусь — сталі звычайнай справай. Некаторыя беларусы, каб не прыцягваць да сабе ўвагі з боку беларускіх сілавікоў, ездзяць у Беларусь праз Расію.

Такі шлях у Беларусь лічыўся адносна бяспечным у тым ліку для тых, хто не быў у вышуку на радзіме, хоць і трапіў у поле зроку сілавікоў. Рэч у тым, што далёка не на ўсіх беларусаў, якімі зацікавіліся сілавікі, заведзены крымінальныя справы.

Беларускія сілавікі не дасылалі інфармацыю ў РФ

Як раней тлумачыў «Нашай Ніве» Аляксандр Азараў, калі аператыўнікі з ліку супрацоўнікаў МУС ці КДБ вызначаюць асобу, якую трэба затрымаць, то пачынаюць праглядаць звесткі, дзе знаходзіцца чалавек. Яны правяраюць яго па базе, дзе захоўваюцца звесткі пра перасячэнне мяжы.

«Калі патрэбны сілавікам чалавек ужо з’ехаў за мяжу, то на яго могуць не заводзіць крымінальную справу, а перш за ўсё паведамляюць у памежны камітэт, што такога грамадзяніна трэба паставіць на кантроль перасячэння мяжы», — тлумачыў былы сілавік.

Такімі паводзінамі аператыўнікі адразу забіваюць двух зайцаў: Па-першае, чалавек можа думаць, што калі яго не шукаюць па адрасе рэгістрацыі, то ён нікому не патрэбны, а значыць можна спакойна вяртацца ў Беларусь. Па-другое, яны не псуюць сабе статыстыку па выкрывальнасці «злачынстваў».

Затрымлівалі ўжо ўнутры краіны

Чалавек, якога аператыўнікі паставілі на кантроль перасячэння мяжы, як правіла, спакойна яе перасякае. Затрымліваюць яго ўжо ўнутры краіны, бо так зручней.

Калі чалавека няма ў вышуку і на яго не накладзена ніякіх абмежаванняў на выезд з Беларусі, ён можа бесперашкодна трапіць з Еўропы ў Расію, а адтуль у Беларусь, не сутыкаючыся з беларускімі пагранічнікамі. Да нядаўняга часу такія візіты заставаліся па-за ўвагай беларускіх органаў.

Пра паездкі ў Беларусь у абыход беларускіх памежнікаў нядаўна распавядаў айцішнік, якому трэба было трапіць у Беларусь, каб прадаць кватэру. 

Яскравым прыкладам можна назваць мастака Аляксея Кузьміча, які неаднаразова ездзіў у Беларусь праз Расію. Толькі падчас апошняга візіту ім зацікавіліся следчыя. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Ладзіць такія візіты атрымлівалася праз тое, што беларускія сілавікі не могуць паставіць беларусаў на кантроль пярасячэння расійскай мяжы. А расійскія МУС і пагранічнікі раней не мелі абавязкаў перадаваць звесткі сваім беларускім калегам пра ўсе факты перасячэння мяжы грамадзянамі Беларусі.

Цяпер сітуацыя змянілася, бо, згодна з абноўленым законам аб «дармаедах», МУС Расіі штомесяц будзе перадаваць сваім беларускім калегам звесткі аб перасячэнні дзяржаўнай мяжы Расіі грамадзянамі Беларусі.

Змены ў законе накіраваныя на тое, каб выезд або вылет у іншую краіну праз Расію не дапамагаў абысці 30-дзённы ліміт знаходжання за мяжой, перавысіўшы які чалавек трапляе ў базу не занятых у эканоміцы.

Але закране ён і тых, хто захоча інкогніта пабываць у Беларусі. Нават нягледзячы на тое, што інфармацыя ў беларускага боку будзе з'яўляцца не ў рэжыме рэальнага часу, а толькі раз на месяц, такія паездкі стануць больш небяспечнымі. 

Чытайце таксама:

Якія змены ў законе па «дармаедах» чакаюцца з 1 красавіка

«Фатаграфавалі экран, калі лазілі па сацсетках». Пасажыр расказаў, як праходзіла праверка на беларуска-польскай мяжы

Каментары20

  • Ян
    03.04.2024
    Чтобы сейчас не делала хунта, ее агрофюрер проиграл выборы. Результаты не были «ошеломительными», просто 97 % были против продолжения управления страной больным дилетантом и его андрейченковыми и качановыми. За 30 лет страна не построила фундамент для суверенного развития. Бандиты лишь построили рай для себя, разрешили оккупировать страну бандитами из рф и теперь трясутся, чтобы не пойти на войну. Весь итог. А мог стать первым по-настоящему. Верили , верили, но справку не проверили.
  • давыкабеньваўся
    03.04.2024
    Скажам дзякуй Аляксею Кузьмічу!
  • Яська
    03.04.2024
    Яшчэ часьцей трэба было пра гэта пісаць! Мазгоў зусім няма!

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме10

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі павялічылася працягласць жыцця7

Новы міністр культуры выпусціў кліп — плюецца ў выдуманых ворагаў30

Беларус, якога затрымлівалі падчас пратэстаў у Грузіі, вылецеў у Літву

Сірыя: паўстанне цяпер і на поўдзень ад Дамаска, а сілы Асада пакінулі Пальміру2

Трамп прыляцеў у Парыж

Уэнсдэй вяртаецца: Netflix прэзентавалі першы кадр другога сезона

У Кіраўску на пешаходным пераходзе збілі дзвюх 14-гадовых школьніц3

Дзве краіны прапанавалі Башару Асаду пакінуць Сірыю6

Беларусь шукае работнікаў у В'етнаме. Вось чаму пакуль нічога не атрымалася12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме10

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме

Галоўнае
Усе навіны →