Па інфармацыі выдання, невядомыя звярнуліся ў Кенсінгтонскі палац з пагрозамі публікацыі гэтых звестак. Магчыма, прынцэса была вымушана зрабіць заяву, каб апярэдзіць зламыснікаў.
Пакуль незразумела, ці стаяў за гэтым хтосьці з супрацоўнікаў клінікі, дзе дзесяцігоддзямі лячыліся члены каралеўскай сямʼі. Трое супрацоўнікаў клінікі знаходзяцца пад следствам.
Падтрымка, якую атрымала Кейт ад сваіх прыхільнікаў па ўсім свеце, сведчыць, што рашэнне Кейт пра абвяшчэнне дыягназу было слушным.
Каментары