Рашэнне аб будаўніцтве новай гарадской бальніцы было прынята ў сувязі з аптымізацыяй ложкавага фонду дзвюх іншых бальніц Гродна — нумар 2 і нумар 3. Яны размешчаны ў старых будынках, якія не адпавядаюць сучасным патрабаванням.
Новая бальніца на праспекце Янкі Купалы ў Гродне заменіць ложкавы фонд дзвюх старых бальніц, а таксама будзе функцыянаваць ва ўвязцы з бальніцай нумар 4, што дасць магчымасць рацыянальна выкарыстоўваць ложкавы фонд устаноў аховы здароўя горада і пазбегнуць дубліравання.
Тут будуць сканцэнтраваны ў асноўным аддзяленні тэрапеўтычнага профілю з кабінетамі эндаваскулярнай хірургіі, а таксама дыягнастычныя аддзяленні. Разлічана бальніца больш як на 500 ложкаў.
Лукашэнка сёння прыехаў у Гродна. На пляцоўцы, дзе пачата будаўніцтва новага аб'екта аховы здароўя, яму далажылі аб ходзе ўзвядзення бальніцы і планах па будаўніцтве. Ён даручыў паскорыцца і завяршыць будаўніцтва за два гады.
Каментары