Літаратура3030

Віктар Марціновіч пераехаў у Нью-Ёрк і рыхтуе там кнігу

Пасля доўгага маўчання пісьменнік Віктар Марціновіч апублікаваў пост у фэйсбуку. Ён расказаў, што прыехаў у Нью-Ёрк ва ўніверсітэт Hunter College запрошаным выкладчыкам і будзе пісаць там кнігу пра мастацтва.

Віктар Марціновіч. Фота: victor.martinovich / Facebook

«Заўсёды імкнуўся патрапіць у гэты горад. Здавалася: калі я прыеду сюды не турыстам, не на тыдзень, але каб застацца, зрабіць нешта істотнае, каб працяцца ягонай смугой, ягоным дажджлівым настроем, дык атрымаецца нешта істотнае. 

Калісь з адной кніжнай прэзентацыі ў Вене пачаліся мае доўгія адносіны з тэатрам, якія дагэтуль прыносяць мне шмат радасці. Тое самае і тут, галоўнае пасяліцца блізка да Сэнтрал Парку і паразумецца з ягонымі хцівымі вавёркамі. У Нью-Ёрку пабачу, як лета змяняе вясну, як верасень фарбуе платаны залатым. 

Я цяпер — Fulbright visiting professor, мушу напісаць у Hunter College кнігу пра мастацтва, у якой знойдзецца месца і Бройгелю, і Шагалу, і Суціну. 

Але зараз, удыхаючы ветрык з Гудзону, чамусьці адчуваю журбу. Як быццам губляю нешта важнае. 

І гэта той гатунак смутку, які не хочацца гнаць прэч. З ім трэба прайсціся па Мэдысан, пасля збочыць да вады і падыхаць, гледзячы на далягляд. Магчыма, адпусціць. А калі не — атрымаецца добрая кніга пра мастацтва», — напісаў Марціновіч.

Каментары30

  • Студэнт
    02.04.2024
    Разбягаюцца егушнікі
  • Ганьба
    02.04.2024
    Жыве Манхэтан! Ці "З кім вы, майстры культуры?" Самы ж час пісаць пра Брэйгеляў і Суціных, праўда? Творчае асэнсаванне трагедыі сучаснасці? Не, не чулі...
  • Максим Дизайнер
    02.04.2024
    Мои поздравления, Виктор!Настоящей творческой интеллигенции нужно бежать из этого пролетарского ада еще в детстве. Вдохните полной грудью энергетику птрясающего мегаполиса, наполненного жизнью, а не колбасой. И у вас получится такая книга, которую бы вы никогда не написали здесь на родине.

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў23

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр сёння зноў пераадольваў планку 3,5 рубля

«Цэны дасягнулі піка». Што чакае рынак нерухомасці ў 2025 годзе

У Расіі салістку вайсковага аркестра аштрафавалі на $30 тысяч за спробу даказаць калегам, што ва Украіне гінуць цывільныя3

П'яны беларус у адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх ВІДЭА29

Памятаеце Арцёма, які адкрыў махлярскі збор у Польшчы? Ён знайшоўся ў Беларусі. За кратамі

Сірыйскія паўстанцы атрымлівалі і беларускую зброю2

У ноч на чацвер Грозны падвергнуўся нападу беспілотнікаў1

У Ізабеліне аднаўляюць сінагогу, пабудаваную ў часы Вялікага Княства Літоўскага11

Трамп запрасіў Сі Цзіньпіна на сваю інаўгурацыю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў23

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →