Свет

Падчас авіяўдару па Дамаску нібыта забілі іранскага генерала

Сірыйскія і іранскія СМІ паведамляюць, што ізраільскі авіяўдар у панядзелак разбурыў консульства Ірана ў Дамаску, у выніку чаго загінула некалькі чалавек. Сярод загінулых нібыта ёсць і камандуючы Корпусам вартавых Ісламскай рэвалюцыі Ірана ў Сірыі і Ліване, паведамляе «Украінская праўда».

Фота: AP Photo/Omar Sanadiki

Ліванская крыніца ў органах бяспекі ў размове з агенцтвам Reuters паведаміла, што адным з загінулых быў Махамад Рэза Захедзі, старшы камандзір іранскага Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі. Іранскае дзяржаўнае тэлебачанне паведаміла таксама, што загінула некалькі іранскіх дыпламатаў.

Рэпарцёры Reuters на месцы здарэння ў раёне Меззех сірыйскай сталіцы бачылі дым над абломкамі зраўнаванага з зямлёй будынка, а побач былі прыпаркаваныя машыны хуткай дапамогі. Перад абломкамі вісеў іранскі сцяг на слупе. На месцы здарэння былі заўважаныя міністры замежных спраў Сірыі і Ірана.

Ізраіль, які неаднаразова наносіў удары па іранскіх цэлях на працягу шасцімесячнай вайны ў Газе, адмовіўся каментаваць гэты інцыдэнт. «Мы не каментуем паведамленні ў замежных СМІ», — заявіў ізраільскі вайсковы прадстаўнік.

Паводле звестак AFP, удар трапіў у прыбудову да амбасады Ірана ў сталіцы Сірыі, у выніку чаго загінулі 6 чалавек. Карэспандэнты агенцтва на месцы здарэння пацвердзілі, што ў прэстыжным раёне Дамаска была зраўнаваная з зямлёй прыбудова да амбасады Ірана. Іранскія СМІ таксама паведамілі, што амбасадар не пацярпеў.

Каментары

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы26

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

Танкеры з газам з ЗША масава мяняюць маршруты і ідуць у Еўропу15

Выйшла на свабоду адвакатка Наталля Буракоўская

Скумбрыя з іголкамі, сала з цвікамі: у Мінску нехта раскідвае небяспечныя прынады для сабак3

Памёр Мікола Лавіцкі1

У Telegram распаўсюджваецца вірус-траян Mamont, які пытаецца: «Гэта ты?»1

Карпенка заявіў, што ў ЦВК не паступіла ніводнай скаргі. Але гэта няпраўда

У Мінску хату прадалі за 620 тысяч даляраў. Гэта самая дарагая ўгода снежня

Масажыст стрыптыз-клуба ў Расіі арганізаваў банду, якая вымагала грошы ў расійскіх вайскоўцаў5

У Беларусі распрацавалі аэразоль для разумовай актыўнасці4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы26

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы

Галоўнае
Усе навіны →