Яно пачнецца з 27 мая.
Міністэрства адукацыі ўстанавіла тэрміны і пункты правядзення цэнтралізаванага тэсціравання. Яны вызначаны пастановай ведамства №28 ад 12 сакавіка.
ЦТ па адпаведных прадметах пройдзе сёлета з 27 мая па 6 чэрвеня:
- беларуская мова — 30 мая;
руская мова — 30 мая;
грамадазнаўства — 27 мая, 6 чэрвеня;
матэматыка — 27 мая, 3 чэрвеня;
біялогія — 27 мая, 3 чэрвеня;
замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) — 27 мая, 3 чэрвеня;
хімія — 27 мая, 6 чэрвеня;
фізіка — 27 мая, 6 чэрвеня;
гісторыя Беларусі — 27 мая, 6 чэрвеня;
геаграфія — 27 мая, 3 чэрвеня;
сусветная гісторыя (найноўшы час) — 27 мая, 3 чэрвеня.
Таксама прызначаныя рэзервовыя дні для правядзення ЦТ:
- 19 чэрвеня можна будзе прайсці тэст па ўсіх прадметах;
- 23 чэрвеня — другая дата для здачы экзамену па рускай і беларускай мовах;
- 21 чэрвеня — па астатніх прадметах, якія ўваходзяць у спіс вучэбных прадметаў для правядзення ЦТ.
Час пачатку ЦТ, уключаючы рэзервовыя дні — 11.00.
Зарэгістравацца для праходжання ЦТ неабходна з 9 па 22 красавіка (час працы пунктаў рэгістрацыі — з 9.00 да 19.00 (у суботнія (13 і 20 красавіка) дні — з 9.00 да 18.00).
Для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні абітурыенты павінны прайсці рэгістрацыю з 10 па 14 чэрвеня.
Сертыфікаты ЦТ будуць выдавацца з 1 ліпеня.
Цэнтралізаванае тэсціраванне пройдзе на тэрыторыі сарака ўстаноў адукацыі ў буйных раённых, абласных цэнтрах і сталіцы.
Каментары