Свет88

У Расіі нацыяналізуюць найбуйнейшую макаронную фабрыку «Макфа»

СМІ назвалі суму арыштаваных актываў па пазове аб канфіскацыі «Макфы» — 100 трлн. расійскіх рублёў (больш за 1 трыльён еўра). Гэта сума перавышае рублёвую грашовую масу ў звароце РФ.

Судовы прыстаў наклаў арышт на рахункі і актывы сваякоў экс-дэпутата Дзярждумы Вадзіма Белавусава і былога губернатара Чалябінскай вобласці Міхаіла Юрэвіча для забеспячэння пазову Генпракуратуры аб спагнанні маёмасці найбуйнейшага ў Расіі вытворцы макароны «Макфа» і афіляваных фірмаў у інтарэсах дзяржавы, піша РБК. 

У пастанове прыстава гаворыцца, што сума арыштаваных актываў складае 100 трлн. рублёў, паведамляе, азнаёміўшыся з дакументам, ТАСС.

Указаная сума перавышае рублёвую грашовую масу ў звароце (агрэгат М2): па даных ЦБ РФ, на 1 сакавіка яна складала 99,4 трлн руб. Ва ўрадзе пытанне РБК аб анамальнай суме, указанай у дакументах прыставаў, пераадрасавалі ў Генпракуратуру РФ. 

Таксама па рашэнні Цэнтральнага раённага суда Чалябінска арыштаваныя 100% акцый афіляваных з «Макфа» і яе ўладальнікамі кампаній. Гэтыя меры закранулі «Першы хлебакамбінат», «СМАК», «Новая пяцігодка», «Даўгоўскае» і іншых. 

Генпракуратура РФ лічыць, што «Макфа» і шэраг іншых прадпрыемстваў, уключаючы «Смак» і «Чалябінскаблгаз», маюць карупцыйнае паходжанне, паколькі іх бенефіцыяры — Юрэвіч і Белавусаў — займаліся бізнесам, працуючы ў органах дзяржулады, і «на працягу многіх гадоў парушалі ўстаноўленыя антыкарупцыйным» заканадаўствам забароны і абмежаванні», пісаў «Коммерсант». 

Юрэвіч з 2000 па 2005 год быў дэпутатам Дзярждумы, затым да 2010 года ўзначальваў Чэлябінск, а пасля да 2014 года — Чалябінскую вобласць. Белавусаў з 2011 па 2023 год быў дэпутатам трох скліканняў Дзярждумы РФ.

Каментары8

  • даведка
    01.04.2024
    Не национализируют, а конфискуют. «Макфа» самые некачественные из известных российских твёрдых сортов.
  • Янка
    01.04.2024
    Андрусь, праз створаную лукашэнкай мацнейшую палітычную і эканамічную залежнасць Беларусі ад Расеі ўсе рэзанансныя падзеі ў Расеі ўплываюць на стан рэчаў у Беларусі. Нацыяналізацыя Макфы як найбуйнейшага расейскага вытворцы макаронных вырабаў, якія належаць да танных прадуктаў харчавання, выглядае як падрыхтоўка да ўвядзення карткавай сістэмы размеркавання ва ўмовах надзвычайнай эканамічнай сітуацыі і адміністрацыйнага кіравання эканомікай. Відавочна, што калі гэта адбудзецца, падобныя працэсы непазбежныя і ў лукашэнкаўскай Беларусі.
  • Woodoo Cult
    01.04.2024
    Андрусь, да-да, НН, держите в курсе. Очынь инцересна. И про Бангладеш тоже держите в курсе. 

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?3

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Усе навіны →
Усе навіны

Швецыя выпрабуе новую тэхналогію «рою дронаў»1

Беларуску пад міжнароднай абаронай адлічылі з польскай паліцэальнай школы, бо яна не змагла пацвердзіць атэстат5

Колькі расійскіх вайскоўцаў знаходзіцца ў Беларусі

Не далі прымераць бялізну, бо заканадаўства нібыта гэта забараняе. Але аказалася, што такіх правіл няма4

Марына Ментусава расказала, каго лічыць сэкс-сімвалам Беларусі39

«Ну і сядзі, рохкай далей». Невядомы засмуціўся, калі не здолеў падмануць беларуса ў інтэрнэце4

У Беларусі забаранілі «Казкі» Пушкіна, выдадзеныя «Умкай»2

Праекціроўшчыкі паказалі, як будзе выглядаць плошча Бангалор у Мінску. Ім сказалі падумаць лепш16

У Мексіцы шукаюць прастытутку з Расіі, якая пакінула дзіця адно дома і паехала ў клуб. Хлопчык памёр ад голаду2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?3

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Галоўнае
Усе навіны →