Спорт88

Adidas забароніць 44-ы нумар на форме зборнай Нямеччыны

Гульцы ў любым выпадку не змаглі б выбраць гэты нумар з-за правілаў турніру.

Фота: Bild

Тэхнічны спонсар зборнай Нямеччыны па футболе Adidas забароніць нанясенне 44-га нумара на форму Нямеччыны з-за падабенства з сімвалам нацызму, паведамляе Sport Bild.

Адзначаецца, што праз новы шрыфт на гульнявых майках нумар 44 нагадвае руну «зіг», якая ў 30-40-я гады мінулага стагоддзя служыла сімволікай СС.

Гульцы ў любым выпадку не змаглі б выбраць гэты нумар з-за правілаў турніру, але заўзятары мелі магчымасць замовіць сабе футболку з нумарам 44. Аднак кампанія Adidas вырашыла, што такога быць не павінна.

Зборная Нямеччыны пачне свой шлях на хатнім Еўра-2024 у групе A. Супернікамі падапечных Юльяна Нагельсмана стануць нацыянальныя каманды Шатландыі, Венгрыі і Швейцарыі. Турнір пройдзе з 14 чэрвеня па 14 ліпеня.

Каментары8

  • даведка
    01.04.2024
    Adidas запретит 44-й номер на форме футбольной сборной Германии, а занятый геноцидом белорусского народа генпрокурор Андрей Швед наоборот ввёл схожие с символами нацизма чёрные шефроны на форме прокуроров.
  • Мх
    01.04.2024
    Глупства. Тады трэба з нямецкай мовы прыбраць літары ZVOXA, бо гэта на цяперашні час таксама сімвал агрэсіі і генацыду, а таксама чырвоны колер і квадраты. (Z у чырвоным квадраце).
  • VZ(Volodimir Zensky)
    01.04.2024
    Забаранице меня уже кто-нибудь

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Спектакль ад Лукашэнкі: Баскаў у бомберы «СССР», Сямёныч і «ўнучка Леніна» ВІДЭА16

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня5

WSJ падзялілася дэталямі плана Трампа наконт вайны ва Украіне32

Пустыя рамы ў залах. У Мастацкім музеі навочна паказалі драматычныя страты беларускага мастацтва ў час вайны4

На таргі выставілі дзве запраўкі, якія належалі Юрыю Чыжу

Прапагандысткі перад Лукашэнкам білі дровы патэльнямі ВІДЭА9

«Львоў нашмат больш бяспечны за Тэль-Авіў». Украіна хоча аднавіць палёты са сваіх аэрапортаў ужо ў студзені1

«Мінск нагадвае савецкі гарнізонны гарадок». Як прапануюць замяніць царскія і камуністычныя назвы ў сталіцы?16

Польшча цягам найбліжэйшых трох дзён установіць на мяжы з Беларуссю ўмацаванні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →