У сетках набірае прагляды відэа з хатняй вечарыны малодшых дзяцей мэра Кіева Віталя Клічко — з сябрамі, алкаголем і танцамі. Галоўная прэтэнзія да відовішча — пакуль Расія атакуе Украіну дронамі і ракетамі, Лізавета і Максім Клічко весела жывуць у Нямеччыне.
Лізавеце — 21 год, Максіму 1 красавіка споўнілася 19 гадоў. Яны жывуць у Гамбургу, як і іх маці, Наталля Ягорава — былая жонка Віталя. Пара разышлася ў 2022 годзе.
Діти Кличка, 21-річна Ліза та 18-річний Максим, показали, як "уходять у відрив" в Гамбурзі pic.twitter.com/QpQfcQg53p
Відэа, на якім малодшыя дзеці Клічко паказалі, як адрываюцца на выходных, зʼявілася ў пятніцу, верагодна, яно было знятае ў доме іх маці Наталлі Ягоравай у Гамбургу.
Спачатку маладыя людзі едуць у краму па алкаголь на Smart Brabus, які,па ацэнках СМІ, каштуе каля 45 тысяч долараў. Дома яны робяць кактэйлі, што абурыла ўкраінцаў, адзін з іх — «Белы рускі». Ліза пікантна дэманструе свае формы на камеру.
Як распавядае ўкраінскі Telegraf, малодшы сын Клічко Максім жыў у Вялікабрытаніі і вучыўся там у прыватнай школе, ён займаецца баскетболам. Паводле выдання, мае грамадзянства ЗША. У мінулым годзе паступіў у ЗША ў прыватную школу Taft School.
Лізавета-Вікторыя Клічко вучыцца ў адным з універсітэтаў Амстэрдама і вывучае псіхалогію. Дзяўчына таксама займаецца спортам — плаваннем. І, паводле выдання, таксама мае грамадзянства ЗША.
Акрамя таго, у Віталя Клічко ёсць яшчэ сын — Ягор. Ён таксама, піша Telegraf, мае грамадзянства ЗША, некаторы час пражываў у Маямі, а зараз вучыцца ў Лонданскай школе эканомікі. На відэа з Гамбурга ён не быў заўважаны.
Ці ёсць у дзяцей Клічко ўкраінскае грамадзянства, украінскія СМІ не пішуць.
Каментары