Свет44

За «гаванскім сіндромам», пры якім амерыканскіх дыпламатаў калечылі невядомай зброяй, стаіць разведка Расіі

Журналісцкае расследаванне сведчыць аб дзіўным супадзенні месца і часу атак на амерыканскіх дыпламатаў з замежнымі паездкамі супрацоўнікаў Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Расіі з канкрэтнай вайсковай часці. А адзін з іх атрымліваў дзяржзаказ на распрацоўку акустычнай зброі.

"Гаванскі сіндром" "Гаванкий синдром" Havana syndrome
Ілюстрацыйны здымак, створаны штучным інтэлектам

Выданне The Insider падзялілася вынікамі сумеснага з каналам 60 minutes і Der Spiegel расследавання. Журналісты здолелі адсачыць маршруты замежных паездак служачых Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Расіі (ГРУ), якія папярэднічалі выпадкам дзіўных атак на супрацоўнікаў амерыканскіх дыпламатычных прадстаўніцтваў за мяжою.

У выніку такіх атак людзям раптоўна станавілася дрэнна, яны адчувалі моцны ціск ці боль у вушах, прыступы млоснасці і панікі. Пацярпелыя гаварылі аб адчуваннях дзіўных гукаў — ці моцнага шуму ці высокага гуку, наступстваў ад якога яны не маглі пазбавіцца доўгі час.

Медыцынскія тэсты паказвалі ў некаторых пацярпелых сляды траўмаў асобных участкаў галаўнога мозгу. Адзін з самых маштабных выпадкаў адбыўся ў 2016 годзе і закрануў супрацоўнікаў амерыканскага і канадскага консульстваў у Гаване. З-за гэтага ён атрымаў назву «гаванскі сіндром».

Апазнанне ГРУшнікаў

Разведслужбы ЗША да апошняга часу заяўлялі, што ў іх няма даных адносна датычнасці да выпадкаў «гаванскага сіндрому» іншых краін. Аднак журналісты здолелі паразмаўляць з пацярпелымі. У двух выпадках яны апазналі супрацоўнікаў вайсковай часці 29155 ГРУ Расіі як людзей, якіх бачылі перад пашкоджаннем свайго здароўя.

У першым выпадку адзін з пацярпелых супрацоўнікаў амерыканскага консульства ў Франкфурце на здымку, які праз пасрэднікаў паказалі яму журналісты, пазнаў мужчыну, якога бачыў за некалькі тыдняў да атакі каля жылога комплексу, дзе пражываюць супрацоўнікі місіі. Ён фатаграфаваў тэрыторыю. Пасля таго, як з незнаёмцам паспрабавалі пагаварыць, ён хутка сышоў.

На здымку быў супрацоўнік ГРУ, які ў канцы верасня —пачатку кастрычніка 2016 года знаходзіўся ў Еўропе.

У другім выпадку пацярпелая жонка амерыканскага дыпламата ў Тбілісі пазнала па здымку маладога чалавека, якога бачыла каля свайго дома непасрэдна пасля таго, як адчула на сабе ўздзеянне магутнай гукавой хвалі 7 кастрычніка 2021 года. Яна нават змагла яго сфатаграфаваць.

Журналісты здолелі высветліць, што ў той час за мяжою знаходзіўся начальнік вайсковай часці 29155 Андрэй Авяр'янаў і яго сын Альберт. Менавіта апошняга і бачыла каля свайго дома пацярпелая.

Журналісты адзначаюць, што супрацоўнікі групы 29155 намагаюцца не лятаць напрамую ў краіну прызначэння, каб аперацыі было складаней адсачыць па пералётах. Аднак, супастаўляючы працоўныя вылеты з Расіі каманд ГРУшнікаў з эпізодамі «гаванскага сіндрому», яны выявілі цікавыя супадзенні.

Напрыклад, у 2021 годзе перад інцыдэнтам у Тбілісі генерал Авяр'янаў і яго каманда здзяйсняюць яшчэ некалькі працоўных паездак — у Бялград (Сербія) і Ханой (В'етнам), якія таксама супалі з эпізодамі «гаванскага сіндрому».

Іншыя падобныя выпадкі перамяшчэнняў груп агентаў ГРУ былі выяўленыя ў Кітаі падчас ралі «Шаўковы шлях» у 2016-2017 гадах. А само ралі, як высветлілі журналісты, выкарыстоўвалася для прыкрыцця перамяшчэння агентаў.

Перамяшчэнні агентаў супалі з інцыдэнтамі з супрацоўнікамі амерыканскіх консульстваў у Шанхаі, Пекіне і Гуанчжоў. І такіх выпадкаў магло быць значна болей, сцвярджаецца ў расследаванні.

Аднак журналісты адзначаюць, што акрамя першых двух выпадкаў апазнання, няма прамых доказаў датычнасці ГРУ да гэтых аперацый.

Загадкавая ліцэнзія

Праліць больш святла на датычнасць да дзіўных атак на дыпламатаў дапамаглі дакументы, якія здолелі атрымаць журналісты.

З іх вынікае, што адзін з супрацоўнікаў вайсковай часці 29155 падпалкоўнік ГРУ Іван Цярэнцьеў атрымаў грант Фонда перспектыўных даследаванняў на індывідуальную работу пад назваю «Патэнцыйныя магчымасці нелятальнай акустычнай зброі пры ваенных (баявых) дзеяннях у горадзе».

"Гаванскі сіндром" "Гаванкий синдром" Havana syndrome
Фота: The Insider

Невядома, што гэта за зброя. Журналісты выказваюць здагадку, што яго ўздзеянне грунтуецца на мікрахвалевым выпраменьваннем.

Яны звяртаюць увагу, што ў адной з пацярпелых быў дыягнаставаны сіндром Мінова — дэфект, пры якім у паўкружным канале ўнутранага вуха ствараецца маленькая шчыліна. У выніку чалавек пачынае адчуваць самыя нязначныя гукі кшталту міргання ці руху вочных яблык.

Гэты сіндром — вельмі рэдкая з'ява, вывучэннем якой у Расіі займаецца Ваенна-медыцынская акадэмія. А канкрэтна доктар Сяргей Чэпер, які з'яўляецца кансультантам генерала Авяр'янава.

Выпадак В'етнама

Адзін з журналістаў, Хрыста Грозеў, які праводзіць расследавання для The Insider, дапаўняе інфармацыю пра зброю.

Ён сцвярджае, што ў 2021 годзе расійскі бок падзяліўся з в'етнамцамі тэхналогіяй «акустычнага выпраменьвальніка LRAD» і «кароткахвалевага абсталявання для сканавання чалавечага цела». Яна была выкарыстана для атак на амерыканскіх дыпламатаў у Ханоі. 

LRAD, што расшыфроўваецца як «акустычная прылада далёкага дзеяння» — гэта гукавая зброя, якая выпускае накіраваны гук надзвычай высокай гучнасці.

Амерыканскія вайскоўцы выкарыстоўваюць гэтыя прылады для перадачы папярэджанняў у палявых умовах, напрыклад, для інфармавання людзей, змешчаных за перыметрам вайсковай базы.

Але калі пакінуць некаторыя сістэмы LRAD уключанымі на максімальную гучнасць, то ўзровень гукавога ціску можа дасягаць 162 дэцыбел. Болевы парог чалавека складае каля 130 дэцыбелаў.

Грунтуючыся на сваіх даследаваннях, Грозеў падазрае, што Расія адпраўляе замежным урадам падобныя зброевыя тэхналогіі, якія могуць быць скарыстаны для нападаў і выклікаюць «гаванскі сіндром».

Прычыны і наступствы

Навошта Крамлю маглі спатрэбіцца такія атакі? Дакладнага адказу ніхто не ведае, але з размоваў з дыпламатамі ясна, што стратэгія падзейнічала: многія супрацоўнікі не хочуць працаваць па расійскім кірунку, разумеючы, што могуць стаць інвалідамі і пры гэтым нават не атрымаць належнай дапамогі ― бо многія з пацярпелых сутыкаліся з тым, што іх скаргі спісвалі на псіхічнае расстройства.

Журналісты спадзяюцца, што пасля таго, як яны здолелі выявіць шмат прамых указанняў на сувязь інцыдэнтаў з аперацыямі вайсковай часці 29155 ГРУ, амерыканскія ўлады могуць пераасэнсаваць сваё стаўленне да «гаванскага сіндрому» і пачаць паўнавартаснае расследаванне інцыдэнтаў.

Чытайце яшчэ:

Амерыканскія дыпламаты ў Германіі паскардзіліся на «гаванскі сіндром». Ці ёсць тут расійскі след?

«Гаванскі сіндром» распаўзаецца па свеце: зачапіў ужо 200 амерыканскіх дыпламатаў і разведчыкаў

Каментары4

  • Цікава
    01.04.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Вожык
    01.04.2024
    Рэкамендавана для прачытання Дональду Трампу. Мо перастане трызніць магчымым дагаварнячком з рашкай.
  • Николай
    01.04.2024
    Как всегда - где всякие инсинуации, то там обязательно этот Грозев. Хоть какого-другого параноика вписали для близиру.

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл24

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл

Усе навіны →
Усе навіны

Чарга легкавых аўто на ўезд у Польшчу з Беларусі павялічылася ў чатыры разы5

Юрый Чыж пайшоў у расійскі суд, каб пазмагацца за свой малаказавод у Геленджыку

Як трансгендар абваліў продажы самага папулярнага амерыканскага піва15

Ілан Маск жорстка высмеяў Microsoft за глабальны IT-збой5

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Віктарам Орбанам23

Не рабіце гэтую памылку ў захоўванні хлеба5

Назіраецца маштабны збой электронікі па ўсім свеце. Аэрапорты адмяняюць палёты13

Калабаранты з Запарожскай вобласці выдаюць сустрэчу з прамаскоўскім беларускім актывістам Лушчом за афіцыйны візіт1

За два з паловай гады на мяжы Беларусі і ЕС загінулі 126 мігрантаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл24

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл

Галоўнае
Усе навіны →