Музыка1414

Аўтар песні «Любимую не отдают» паскардзіўся, што суседзі начамі катуюць яго сям'ю яго ж хітамі

Прыдворны кампазітар Яўген Алейнік, аўтар песень «Любимую не отдают» і «Батька у нас крутой» паскардзіўся ў інстаграме на тое, што з надыходам цеплыні яго суседзі вельмі гучна ўключаюць музыку на вуліцы.

Выступ гурта «Аўра». Яўген Алейнік і Юлія Быкава. Фота з інстаграма кампазітара

Яўген спытаў у падпісчыкаў, што рабіць, калі размовы з суседзямі і просьбы выключыць музыку не дапамагаюць. Адной з першых прыйшла дзяліцца мудрасцю ў каментарыях Ганна Квілорыя, вядучая БТ і жонка прэс-сакратара Міністэрства замежных спраў Анатоля Глаза. Яна прапанавала падарыць суседзям дыск «Аўры» — гэта гурт, у якім спявае жонка Яўгена Юлія Быкава і для якога ён піша песні.

Нечакана высветлілася, што хітамі яго аўтарства Алейніка таксама катуюць: «Аднойчы нам яго і паставілі. У гадзіну ночы, калі нам зранку было трэба ехаць на канцэрт. Тыпу «Ну вось так можна?». «Вось жа хітрыя!» — ці то абурылася, ці то захапілася Ганна Квілорыя.

Наталля Вашкевіч, якая называе сябе праваслаўным гідам, параіла звяртацца ў міліцыю, калі суседзі «не разумеюць па-нармальнаму». Але Яўген адказаў, што гэта не яго варыянт.

Каментары14

  • Лал
    01.04.2024
    Во як, нават да аўтара гэтага 💩 урэшце дайшло якое 💩 ён напісаў, а не песні ;)
  • Lubię mówić z Tobą
    01.04.2024
    Акурат так і было ў 1569 але ў 1994-м большасьць вырашыла што кабель пабудуе "Краіну для Жыцьця"... А пабудаваў гарэм для сябе і ўсходняга суседа... Гундзяеўскі кабелен навад саткаў для ентага
  • Янка
    01.04.2024
    Яўгенчык, няўжо табе уласны "шэдэўр" ужо не заходзіць?

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку13

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Зянон Пазняк расказаў, чым займаўся 10 дзён ва Украіне61

«Пратэст завадчан у 2024». Найлепшыя твіты тыдня3

Беларускі вундэркінд Аляксей Маёраў забіў чатыры галы за «Рэал» і прывёў у захапленне іспанскую прэсу4

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь170

Ксяндзу Анджэю Юхневічу пагражаюць фэйкавымі абвінавачаннямі ў педафіліі2

«Перавыхоўваюць і мілітарызуюць». Для суда ў Гаазе падрыхтавалі даклад пра тое, хто і як вывозіць украінскіх дзяцей у Беларусь4

Пісьменнік і цырульнік Сяргей Календа пастрыг Андрэя Хадановіча проста на сцэне ФОТАФАКТ2

У Жодзіне мужчына памёр у паліклініцы ў чарзе па талоны18

У Расіі жорстка затрымалі ваеннага блогера «Трынаццатага»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку13

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →