Самазанятых і рамеснікаў абавяжуць плаціць унёскі ў фонд сацабароны
Рамеснікі і самазанятыя будуць абавязаныя з 1 кастрычніка 2024 года рабіць адлічэнні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Гэта прапісана ў апублікаваным на Нацыянальным прававым партале праекце закона «Аб змяненні законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці».
Ён прыняты Палатай прадстаўнікоў у другім чытанні, піша «Точка».
З названай даты ўносіць плацяжы ў ФСАН абавязаны рамеснікі і асобы, якія займаюцца аграэкатурызмам.
Але ёсць выключэнне. Атрымальнікі пенсій могуць пералічваць унёскі па жаданні.
Каментары
Самазанятыя і так плацяць гэты ФСАН, ён уключаны у падатак на прафдаход.
А вось рамеснікі і ўладальнікі аграсядзібаў будуць плаціць гэты збор асобна.
А прафдаходнікі ведаюць якая сума з падатку на прафдаход ідзе канкрэтна ў ФСАН? НЕ! Нідзе няма такой інфы!
В 2023 МЗП составляла 554 р. 35% от МЗП = 193 р. 90 к.
За полный 2023 год = 2326,80 рублей. Надо было заплатить в ФСЗН, чтобы вам засчитали 1 год стажа.
С 1 января 2024 года МЗП составляет 626 руб.
значит, что взносы за 2024 год будут как минимум на 12% выше, чем за 2023. Общая сумма составит не менее 2600 руб.