Эканоміка33

Якія змены ў законе па «дармаедах» чакаюцца з 1 красавіка

У Беларусі зменіцца парадак фармавання базы нязанятых у эканоміцы.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Пачынаючы з красавіка, базу «дармаедаў» будуць абнаўляць кожны месяц. Раней гэта рабілі раз у тры месяцы. 

Якія змены ўжо набылі моц з пачатку года

Пры фармаванні базы не занятых у эканоміцы ўлічваюць інфармацыю ад МУС Расійскай Федэрацыі. Штомесяц да 20-га чысла ведамства перадае ў Дзяржпагранкамітэт звесткі пра беларусаў, якія выехалі з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі ці заехалі туды. 

Таму выезд або вылет у іншую краіну праз РФ не дапаможа абысці 30-дзённы ліміт знаходжання за мяжой, перавысіўшы які, чалавек трапляе ў базу не занятых у эканоміцы. Нагадаем, што ўласнікі жытла, якіх дзяржава прызнала «дармаедамі», аплачваюць камунальная паслугі па поўнымі тарыфе. 

Пры гэтым, калі чалавек працуе ў РФ і адпаведна знаходзіцца за межамі Беларусі больш за 30 дзён, ён не лічыцца дармаедам. А вось з працай у Еўропе — лічыцца. З гэтай прычыны беларускія дальнабойшчыкі, якія працуюць у ЕС, калі яны ўладальнікі жытла, вымушаны плаціць за камуналку больш.

З пачатку года змены закранулі індывідуальных прадпрымальнікаў. Толькі зарэгістравацца ў якасці ІП недастаткова. Трэба, каб ІП ажыццяўлялі дзейнасць і плацілі падаткі: адзіны або падаходны.

Таксама з лютага не лічаць дармаедамі тых, хто здае памяшканні або машына-месцы ў арэнду і выплачвае падаходны падатак з фізасоб у фіксаваных сумах.

Нагадаем, што не лічацца дармаедамі і самазанятыя грамадзяне. Але ёсць нюанс. Для самазанятых прадугледжаныя падатковыя льготы на першыя 2000 рублёў прыбытку. Калі самазаняты пакажа, што атрымаў ад сваёй дзейнасці менш за 2000 рублёў, то плаціць падатак на прафесійны даход не трэба. Адпаведна, калі чалавек не плаціць падаткі, то лічыцца не занятым у эканоміцы.

Фермеры і ўладальнікі асабістых падсобных гаспадарак, каб не патрапіць у базу дармаедаў, не павінны выязджаць з краіны больш чым на 30 дзён.

@nashanivanews Прыватныя стаматалогіі ў Мінску чакае праверка. Трэба чакаць бяды? #стоматологияминск #стоматология #медицина #врачи #налоговая #минсксейчас #беларусь #новостибеларуси ♬ DESTRUCTION - SCXR SOUL & NONTHENSE

Чытайце таксама:

Колькі плацяць за камуналку «дармаеды»? Беларуска шакавала жыроўкай за студзень

З ліпеня ІП змогуць падаваць у падатковую толькі электронную дэкларацыю. Паслуга не бясплатная

Самазанятыя пачалі атрымліваць лісты пра залічэнне ў дармаеды. Як такое магчыма?

Каментары3

  • Страна без будущего
    29.03.2024
    Думается уже ни когда не будут законы, которые улучшают жизнь людей, помогают людям жить и воспитывать детей.
    Сплошные запреты, ограничения, штрафы ....
    И вот среди этих горелых и смрада, живут и воспитывают детей.
  • Спартак
    30.03.2024
    Пашпарты яшчэ патрэбна забраць, тады болей на рабства будзе падобна.
  • Максим Дизайнер
    31.03.2024
    Страна без будущего,

    Кого ты тут воспитывать собрался. Все спят и видят, как за бугром дачушак папрыстраиваць. Один пролетариат и лимита по Минску сдетьми гуляет. 

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Усе навіны →
Усе навіны

Адстаўных міністраў рассылаюць па краінах СНД6

Прызначылі двух міністраў1

«Я адчула палёгку». Жонка экс-каліноўца Верамейчыка пракаментавала зліў перапіскі Кабанчука26

Праз санкцыі продажы новых аўто ў Беларусі рэкордныя за апошнія пяць гадоў5

У БДМУ забаранілі адпачынкі і пераздачы да выбараў1

У Маскве на працоўным месцы забіты супрацоўнік контрвыведкі ФСБ4

«Гэта я з’явіўся ў цэнтры Кіева, а не Пуцін». Байдэн падвёў міжнародныя вынікі свайго прэзідэнцкага тэрміну5

У Новай Баравой прадаюць кватэру па $5500 за метр. І гэта не памылка13

З чырвонай цаной атрымалася даражэй, чым са звычайнай. Мінчанка купіла шакаладкі і засмуцілася15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Галоўнае
Усе навіны →