Эканоміка1010

Пасол Дзмітрый Круты прапануе караць прадпрыемствы, якія недастаткова экспартуюць у Расію

Пасол Беларусі ў РФ Дзмітрый Круты запатрабаваў даць прапановы па пакаранні прадпрыемстваў, якія адстаюць ад планавых тэмпаў росту экспарту беларускіх тавараў у Расію. Ён лічыць вінаватымі маркетынгавыя службы гэтых кампаній.

Пра гэта пасол заявіў падчас праведзенай 28 сакавіка відэаканферэнцыі ўдзельнікаў рабочай групы, якую ён узначальвае, піша «Камерсант». У прэс-рэлізе амбасады сказана, што

размова «атрымалася жорсткай, асабліва для дзяржаўных органаў і арганізацый, якія дапусцілі зніжэнне тэмпаў росту экспарту ў студзені-лютым 2024 года».

У дыппрадстаўніцтве ўдакладнілі, што на зніжэнне тэмпаў экспартных паставак уплывае паслабленне курсу расійскага рубля.

«Тлумачце па канкрэтных прадпрыемствах, якія дапусцілі такое невыкананне [прагнозных паказчыкаў па экспарце]. І адразу прапануйце меры, якія будзем выносіць потым, напэўна, на ўзровень урада па выніках першага квартала… Я буду ўносіць прапановы па пакаранні членаў працоўнай групы нашай [па маніторынгу паставак у РФ], а вы, у сваю чаргу, да гэтага будзеце ўносіць мне прапановы па пакаранні, у першую чаргу маркетынгавых службаў, намеснікаў па маркетынгу канкрэтных прадпрыемстваў», — сказаў Круты.

У кастрычніку 2023 года Аляксандр Лукашэнка даручыў стварыць камісію па кантролі за экспартам у Расію, яе ўзначаліў Дзмітрый Круты. Лукашэнка таксама распарадзіўся вызначыць асноўныя пазіцыі беларускага экспарту ў Расію і маніторыць іх. У студзені 2024-га па выніках тэлефоннай размовы з ім Уладзімір Пуцін паведаміў, што тавараабарот паміж дзвюма краінамі са студзеня па кастрычнік 2023 года склаў $42,5 млрд. У лютым беларускі пасол паведаміў, што па выніках мінулага года экспарт у Расію вырас на 9,1%, да рэкордных $25 млрд.

Каментары10

  • Вочы
    29.03.2024
    Хто там рабіў з яго ліберала?
  • ПадСвядомы
    29.03.2024
    Раней лукашысты казалі што карову трэба больш даіць, але часы памяняліся, зараз кажуць што трэба біць 😀
  • No
    29.03.2024
    Пагрозы, кары і рэпрэсіі. Па іншым рэжым дзейничаць не умее.
    Так званы амбасадар паводзіць сябе як вертухай на зоне

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Літвы па пляжным футболе адмовілася гуляць з беларусамі19

У Гомелі за «распаўсюд экстрэмізму» судзілі загадчыка канцылярыі Гомельскай епархіі1

Гэта прыкра, але хутка зноў пахаладае4

Жанчына тры гады атрымлівала пенсію за памерлага мужа — на яе завялі крымінальную справу4

Віктар Ганчарэнка ўзначаліць расійскі «Ніжні Ноўгарад». Якім будзе яго заробак?4

Беспілотнікі нанеслі ўдар па складзе боепрыпасаў у Карачаве Бранскай вобласці Расіі2

У расійскім Тальяці 13-гадовая дзяўчынка зарэзала малалетніх сясцёр17

Палесцінскія журналісткі атрымалі прэмію ў гадавіну нападу на Ізраіль. Алексіевіч падтрымала іх58

«Нас адкінулі ў сакавік 2022 года». Z-блогеры ў шаленстве ад блакіроўкі Discord5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Галоўнае
Усе навіны →