Грамадства77

«Бачу шмат людзей, якія жывуць чаканнем вяртання. Я так не хачу». Беларус расказаў пра зняволенне, уцёкі з «хіміі» і новае жыццё

42-гадовы бабруец Андрэй Сініца меў наладжанае жыццё ў родным горадзе — выхоўваў сына, працаваў на сябе. Акрамя таго, актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці і спадзяваўся на перамены ў краіне. У 2023 годзе на яго завялі крымінальную справу паводле «народнага» 342-га артыкула Крымінальнага кодэкса — за нібыта ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Але яму ўдалося ўцячы ад пераследу і з’ехаць у Польшчу. У размове з выданнем 1387.io Андрэй расказаў пра зняволенне, эвакуацыю і новае жыццё за мяжой.

Андрэй Сініца. Фота: Instagram

«Дыскатэка» у карцары

З затрыманнем паводле палітычных матываў Андрэй сутыкнуўся яшчэ ў 2021 годзе — тады яму прысудзілі суткі. Пасля вызвалення мужчына застаўся ў Бабруйску — усё яшчэ не згасала надзея на перамены, ды і пакінуць адных непаўнагадовага сына і хворую маці было няпроста. Яшчэ два гады Андрэй пражыў адносна спакойна, пакуль яго не затрымалі 10 сакавіка 2023 года.

Спачатку быў адміністратыўны артыкул, ізалятар часовага ўтрымання і 20 сутак карцару ды катаванняў святлом і гукам.

«Напрыканцы майго знаходжання ў карцары яны мне зладзілі «дыскатэку», — прыгадвае бабруец. — У камеры перагарэла і міргала такая даўгая лямпа. Пачала міргаць а 4-й гадзіне раніцы і так працягвалася 12 гадзін. Я прасіў выключыць — мне казалі: не паложана. А гэта ж катаванне — святло, якое міргае. Ты не можаш проста вочы расплюшчыць. У мяне потым яшчэ два дні міргала ў вачах».

У нейкі момант Андрэй не вытрымаў і сказаў супрацоўніку ІЧУ, што калі святло не выключаць, то ён будзе біцца галавой аб металічныя краты на дзвярах. Гэта падзейнічала — суразмоўцу перавялі ў іншую камеру на час рамонту лямпы, потым вярнулі назад. Але прыдумалі іншы спосаб катавання — сапсаванае радыё.

«Я тады ўжо ведаў пра «крыміналку»…. Памятаю, спачатку ўзрадаваўся, што мне ўключылі радыё, думаў, нарэшце навіны паслухаю. Ляжу на бетоне там, слухаю навіны, нейкую музыку, адпачываю. Але ў абед з радыё пайшлі толькі шыпенне і грукат, — расказвае Андрэй. — І гэта ніхто не думаў выключаць. І толькі калі я сам палез па кратах і сам хацеў вырваць калонку, супрацоўнік ізалятару выключыў. Бо я казаў, што інакш буду біцца галавой аб краты і ў СІЗА мяне не прымуць».

Шахматы з хлеба і надзея на волю

У карцары Андрэй шукаў спосабы, як бавіць час. Напрыклад, на аркушы паперы намаляваў шахматную дошку, а з белага і чорнага хлеба зляпіў фігуры. Адразу гуляў сам з сабой, а потым з суседам па камеры — маладым хлопцам, якога затрымалі за рэпост. Аднак бавіць час шахматамі давялося нядоўга — аказалася, што гэта забаронена ў ІЧУ.

«Ахоўнік сказаў, што нельга, а я адказаў, што будзем гуляць. Аднак той хлопец — сусед па камеры, баяўся, каб у выніку не стала горш, — расказвае Андрэй. — Агулам, там усе запужаныя, канешне. Калі таго выпусцілі, да мяне падсадзілі іншага. У мяне забралі шахматы, але я новыя зляпіў. З тым новым суседам таксама нядоўга гулялі — і яго ахоўнікі запужалі».

Акрамя шахмат, Андрэй імкнуўся падтрымліваць форму ў зняволенні — адціскаўся, качаў прэс, адзін і з сукамернікамі — спорт не забаранялі.

Андрэй Сініца. Фота: Instagram

Нягледзячы на спробы маральна падрыхтавацца да любых падзей, навіна пра крымінальную справу стала для суразмоўцы шокам.

«Тэрмін сканчаўся ў суботу. Памятаю, як у пятніцу ў другой палове дня мяне выклікаў міліцыянт, штосьці пытаўся, казаў зноў пра тое, «як шмат нашых здаюць» і прапаноўваў «працаваць разам», — расказвае Андрэй. — Я сказаў яму — падумаю. А думаю я толькі пра тое, каб выйсці адтуль і адразу з’ехаць з Беларусі».

«Думаў — усё, канец, 5 гадоў. Здарылася панічная атака»

Калі міліцыянт адпусціў Андрэя ў камеру без нейкіх дадатковых прэтэнзій, наш суразмоўца абрадаваўся, што, напэўна, можна маральна рыхтавацца да волі, бо ў пятніцу ўвечары наўрад ці ўжо хто будзе прымаць нейкае новае рашэнне.

«Я разлічваў, што ў суботу мяне адпусцяць, і быў ужо ў добрым гуморы, але раптоўна а 17-й гадзіне мне кажуць — на выхад, — прыгадвае бабруец. — Я выходжу, мяне кладуць тварам на падлогу, я паварочваю галаву і бачу мужчыну з партфелем. Усё — думаю, п*ц, «крыміналка». Так і аказалася».

Мужчына з партфелем аказаўся следчым, які азнаямляў Андрэя са справай каля трох гадзін.

«Ужо ў камеры ў мяне здарылася панічная атака, я адчуў, што задыхаюся ад адрэналіну, — кажа бабруец. — Я настройваўся ісці дамоў і ў думках ужо быў у Польшчы, а тут гэты следчы. Я запытаўся ў яго — які артыкул? Ён сказаў, што 342, да 5 гадоў. Я думаў — усё, канец. 5 гадоў! Гэта ж жах. Я лічыў: мне 41, выйду ў 46 — лічы, ніколі. І колькі здароўя забяруць за гэты час. У мяне ўжо быў досвед «адседкі» 20 гадоў таму, я ведаў, што мяне чакае».

Праз тую старую «адседку» Андрэя адправілі на строгі рэжым, у СІЗА пасадзілі ў адну камеру з рэцыдывістамі.

«Яны па паўжыцця адседзелі. Аднаму мужчыну было 60 гадоў, з іх ён 34 правёў у турмах з невялікімі перапынкамі. Яшчэ аднаму 47, з іх 23 гады адседзеў, — расказвае мужчына. — Акрамя таго, не перадавалі перадачы, бо строгі рэжым».

Андрэй Сініца. Фота: Instagram

Уцёкі і салідарнасць беларусаў

У СІЗА ў чаканні суда Андрэй настройваўся на калонію, тым больш, што пра гэта яму ўвесь час казалі следчыя. 19 чэрвеня 2023 года адбыўся суд, які вынес вырак — 3 гады абмежавання волі («хімія») з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Андрэя вызвалілі ў залі суда пад падпіску аб нявыездзе. Мужчына адразу падаў апеляцыйную скаргу, каб выйграць час, і пачаў рыхтавацца да ад’езду — падаў заяву на польскую гуманітарную візу, якую атрымаў у сярэдзіне жніўня. 

Як толькі пашпарт з візай быў на руках, Андрэй сабраў сумку з самымі неабходнымі рэчамі і з’ехаў з Бабруйска. Дарога да Польшчы была няпростай і доўгай, аднак урэшце палітвязень дабраўся да Гданьска, дзе атрымаў дапамогу і салідарнасць беларускай дыяспары.

«У Гданьску мяне сустрэлі мясцовыя беларусы, далі мне месца для начлегу, дапамаглі падключыць сім-карту, узяць квіток да Варшавы, — кажа мужчына. — Агулам, мне ўвесь час тут дапамагалі. У Варшаве я спачатку жыў у шэлтары для ўцекачоў. Потым мне дапамаглі з падпрацоўкамі, каб было за што жыць».

Андрэй Сініца. Фота: Instagram

Свабода і асалода ад жыцця

У верасні Андрэй падаўся на міжнародную абарону. У Польшчы бабруйцу падабаецца. Па Бабруйску асабліва не сумуе — толькі па сябрах, сыну, які застаўся дома і не можа пакуль прыехаць да бацькі. Але яны з Андрэем рэгулярна стэлефаноўваюцца.

«Я бачу, як тут людзі не могуць знайсці сябе, сяброў. І гэта зразумела, бо ты ў чужой краіне, з чужым менталітэтам. Я адчуваю тут гэты дух адзіноты, праз які людзі ўпадаюць у дэпрэсію, — кажа бабруец. — Але я лічу, што тут можа дапамагчы толькі камунікацыя. Я камунікую са знаёмымі, аднадумцамі. Пачаў дапамагаць тым, хто эвакуяваўся. Набыў машыну сабе.

Вельмі падабаецца ноччу выехаць, па Варшаве пакатацца — кайф. Агулам — атрымліваю асалоду ад жыцця. Ну і я пабыў у турме, я ведаю, што там чакае і які можа быць вынік знаходжання там. Пасля такога досведу ты разумееш, што тут у цябе — свабода, усе перспектывы, ты можаш ехаць і рухацца куды хочаш. Гэта вельмі каштоўна».

Андрэй не ведае, ці вернецца ў Бабруйск нават пасля пераменаў. Кажа, што ў Польшчы пакуль бачыць больш перспектыў.

«Я бачу тут шмат людзей, якія ўсе гэтыя чатыры гады жывуць чаканнем вяртання. Я так не хачу, але і далёка пакуль не заглядваю. Хачу павандраваць, паглядзець розныя гарады, краіны. І, напэўна, асесці недзе ў Польшчы, але не ў Варшаве, а ў меншым гарадку, магчыма, недзе каля Нямеччыны, напрыклад, у Шчэціне», — рэзюмуе бабруец.

Чытайце таксама:

«Не сам ШІЗА страшны, а чаканне». Былы палітвязень расказаў пра застрашванні адміністрацыі, медытацыі і спіс кніг ад «топавых сядзельцаў»

«Адзначацца будзеш кожны дзень». Як міліцыянты назіраюць за былымі палітвязнямі

Экс-палітвязень Дзіма Гопта: Заўжды баяўся ў калоніі, каб мяне не пачалі біць

«Больш хацелася плюнуць у твар». Экс-палітзняволеная распавяла пра фатаграфаванне ў калоніі ў Міжнародны дзень абароны дзяцей

Каментары7

  • Не наша ніва
    28.03.2024
    Станислав , так, дарагія беларусы, забывайцеся ўжо, што вы беларусы і звыкайце чытаць перадрукоўкі з Медузы, у расіі цікавей. 
  • Андрэй
    29.03.2024
    Станислав , каждый решает сам, как ему быть и строить свою жизнь. Тем более, жить ожиданием - это не жить, а пропускать жизнь! Тем более, в нашем случае, когда ожидание скорого возвращения для десятков тысяч людей превратилось в иллюзию, а для многих - ещё и в горькое разочарование. А требовать героизма от людей нелепо, героев, готовых жертвовать своей жизнью, не просто мало, а очень мало... Однако все меняется, и многие из тех, кто сейчас говорит, что не собирается возвращаться, когда день сменит ночь, то запоёт другие песни.
  • Станислав
    29.03.2024
    Не наша ніва, я ваш сосед с западной стороны, мне тяжело давать советы … но больше читайте историю например Польши …. Которая в 20 веке 2 раза восстала из пепла …поучающее чтение поверье

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі4

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Па дамоўленасці з сірыйскімі паўстанцамі байцы курдскіх Сірыйскіх дэмакратычных сілаў пакінулі раён Алепа

Расследаванне крушэння самалёта DHL у Вільні: Доказаў тэракту няма

Карэспандэнт BBC Стыў Розэнберг напісаў песню для маскоўскай прадавачкі газет

Камуністы збіраюць подпісы адразу з двума бюстамі Леніна ФОТАФАКТ4

Ва ўсіх таксі Беларусі ўстановяць схаваныя камеры5

Экс-міністра Карлюкевіча знялі з пасады галоўнага рэдактара газеты «Звязда»9

За «здраду дзяржаве» судзяць супрацоўніка новастворанага Дэпартамента крымінальнай разведкі

Шольц і Зяленскі наведалі параненых салдат ФОТАФАКТ3

Бунт камерунскага футбаліста ў беларускім клубе: ён патрабаваў не карміць яго грэчкай8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі4

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →