Эканоміка22

Не толькі люксавыя аўтамабілі. Якія яшчэ тавары могуць забараніць вывозіць з Польшчы ў Беларусь 

Днямі стала вядома, што Польшча ў аднабаковым парадку і без папярэджання прыпыніла выпуск у Беларусь аўто з аб'ёмам рухавіка большым за 1,9 літра. «Наша Ніва» вывучыла, што гаворыцца ў дакуменце, на які спасылаецца польская мытня, калі адмаўляецца афармляць экспарт у нашу краіну.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Дадатковыя меры кантролю за рухам падсанкцыйных тавараў

Усё пачалося з таго, што з 23 сакавіка ў прыгранічных чатах і сацыяльных сетках пачала з'яўляцца інфармацыя пра тое, што польская мытня больш не афармляе набытыя ў розных краінах ЕС аўто з аб'ёмам рухавіка большым за 1,9 літра.

Ад перагоншчыкаў пачалі патрабаваць даведку ад вытворцы, дзе будзе пазначала, што вытворца ведае пра тое, што аўтамабіль накіроўваецца транзітам праз тэрыторыю Беларусі і Расіі. А таксама, што вытворца ведае, дзе знаходзіцца пункт прызначэння, кім з'яўляецца прадавец і пакупнік. Усё гэта нібыта патрэбна для таго, каб не былі парушаны санкцыі.

«Наша Ніва» атрымала копію дакумента, на які спасылаюцца польскія мытнікі.

Пастанову выдала Міністэрства фінансаў Польшчы 22 сакавіка 2024 года. Дакумент прызначаны для распаўсюду ў падатковыя і мытныя органы Польшчы.

Неабходнасць прымаць дадатковыя меры кантролю за рухам тавараў абгрунтоўваюць хуткім павелічэннем экспарту тавараў, якія падпадаюць пад санкцыі, у краіны Еўразійскага саюза. Мытнікам і падаткавікам рэкамендуюць больш актыўна прадухіляць абыход санкцый.

У прыватнасці, польскае Міністэрства фінансаў спасылаецца на дакумент, які быў прыняты амаль дзесяць гадоў таму — 31 ліпеня 2014 г. Па ўсёй бачнасці, гэта быў адказ на анексію Расіяй Крыма і падтрымку сепаратыстаў на Усходзе Украіны.

У дакуменце цытуюць асобныя часткі артыкулаў, на якія спасылаецца польскі Мінфін: «забараняецца свядома і наўмысна ўдзельнічаць у дзейнасці, мэтай або вынікам якой з'яўляецца абыход забаронаў, устаноўленых у гэтым рэгламенце» і «мытныя органы не дазваляюць выпуск тавараў, калі ў іх ёсць разумныя падставы падазраваць махлярства, і не дазваляюць рээкспарт адпаведных тавараў у Расію».

Скрын дакумента, на які спасылаюцца польскія мытнікі. Калаж: «Наша Ніва»

Калі могуць патрабаваць даведку ад вытворцы?

Далей ідзе пералік тавараў і мытных кодаў, пры экспарце якіх у краіны ЕАЭС, Таджыкістан, Узбекістан, а таксама Турцыю і ААЭ супрацоўнік мытні мае права (а не абавязаны) запатрабаваць тую самую даведку ад вытворцы тавараў. Рабіць гэта трэба ў выпадках, калі мытнік западозрыць, што канчатковым атрымальнікам будзе РФ, а не іншыя краіны, пазначаныя як канчатковы пункт прызначэння.

Адметна, што ў спіс гэты тавараў уваходзяць не толькі аўтамабілі і аўтамабільныя запчасткі.

У пераліку есць першыя лічбы мытных кодаў тавараў: 84 — ядзерныя рэактары, катлы, машыны і механічныя прылады і іх часткі, 85 — электрычныя машыны і прылады і іх часткі, дыктафоны і прайгравальнікі, прылады запісу малюнкаў і прайгравальнікі, часткі гэтых вырабаў, 87 — нерэйкавыя транспартныя сродкі, іх часткі.

То-бок, пры жаданні польская мытня можа не прапускаць праз сваю мяжу не толькі аўтамабілі, але і прадметы тэхнікі.

Важна, як разлічыліся за тавар

Пасля пераліку тавараў у лісце ад польскага Мінфіна даводзіцца наступная інфармацыя:

«Пасля правядзення аналізу рызык і вывучэння такіх дакументаў, як: рахункі-фактуры, транспартныя дакументы, кантракты і пацвярджэнне аплаты тавараў, якія з'яўляюцца прадметам мытнай аперацыі, [супрацоўнікі мытні] маюць права запатрабаваць прадастаўленне дакумента або інфармацыі, выдадзенай вытворцам тавару, які падлягае экспарту або рээкспарту».

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Апроч гэтага, Міністэрства фінансаў раіць звяртаць дадатковую ўвагу на тое, якім чынам праводзіўся разлік за тавары са спісу. Сярод прыкладаў прыводзяць разлікі з дапамогай крыптавалют, а таксама з пасярэдніцтвам такіх краін, як Сейшэльскія выспы і ААЭ.

«Больш за тое, у выпадках, калі тавары падлягаюць мытным працэдурам і могуць узнікнуць падазрэнні ў абыходзе ўстаноўленых санкцый, заўсёды неабходна атрымаць ад дэкларанта-атрымальніка рэгістрацыйныя даныя атрымальніка, г. зн. найменне і адрас месцазнаходжання замежнага контрагента, ідэнтыфікацыйны нумар у адпаведным рэестры замежнай дзяржавы, дату рэгістрацыі, а таксама імёны і прозвішчы асоб, якія ўваходзяць у орган, упаўнаважаны прадстаўляць твар, і іх ідэнтыфікацыйныя нумары», — гаворыцца ў дакуменце.

Таксама Мінфін нагадвае, што трэба не прымаць пры падачы экспартныя і мытныя дэкларацыі ў выпадках, калі маршрут дастаўкі выглядае нелагічным і не рэнтабельным.

Калі сапраўды могуць не выпусціць?

Вывучыўшы дакумент, можна прыйсці да высновы, што абмежаванняў па ўвозе ў Беларусь аўто з аб'ёмам рухавіка больш за 1,9 літра і коштам больш за 50 тысяч еўра (у незалежнасці ад аб'ёму) як не было, так і няма. Санкцыі ЕС па-ранейшаму забараняюць экспарт такіх аўто толькі ў РФ. Гэтае абмежаванне дзейнічае яшчэ з 23 чэрвеня 2023 года.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Тым не менш, прынамсі ў частцы выпадкаў, у польскіх мытнікаў сапраўды ёсць усе падставы лічыць, што аўтамабіль накіроўваецца не ў Беларусь або ў Казахстан, а ў Расію.

Як пісала «Наша Ніва» раней, Польшча да 23 сакавіка была самай лаяльнай краінай у плане пропуску праз мяжу аўто, набытых у ЕС. «Яны выпускалі машыны без дадатковых пытанняў, іх не цікавіла, хто і як заплаціў за аўто, куды яно накіроўваецца, чаму пакупнік — адзін чалавек, а вязе іншы», — распавядаў «Нашай Ніве» перагоншчык.

Напрыклад, тая ж Літва даўно патрабавала пашыраны пакет дакументаў. У адрозненне ад палякаў, літоўцы даўно не прапускаюць праз сваю мяжу машыну, калі за стырном знаходзіцца не сам пакупнік аўто. Плацеж за аўто, інвойс і ЕХ мусяць быць аформленыя на таго, хто непасрэдна вывозіць машыну.

Што на балтыйскім кірунку?

Літва выпускае ў Беларусь аўто з любым аб'ёмам рухавіка ў незалежнасці ад кошту машыны. Галоўнае, каб дакументы былі ў парадку.

Што тычыцца Латвіі, то ад учора ў чатах пачала з'яўляцца інфармацыя пра тое, што нібыта латвійцы таксама разварочваюць аўто з аб'ёмам больш за 1,9 літра. Магчыма, гэта тычыцца толькі тых выпадкаў, калі перавозчык або перагоншчык не мае магчымасці пацвердзіць той факт, што машына едзе менавіта ў Беларусь. Напрыклад, не могуць пацвердзіць факт аплаты за аўто. Пра з'яўленне нейкіх новых пастаноў з боку латвійскіх органаў прынамсі на дадзены момант не вядома.

Ліст ад польскага Міністэрства фінансаў ніяк не можа распаўсюджвацца на працу літоўскай або латвійскай мытні, бо гэта не агульнаеўрапейскі дакумент.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • даведка
    28.03.2024
    Буквально на днях было озвучено, что якобы не поставляются лекарства из Польши...
    И тут в аптеках появляется из декабрьской партии польского производства «Полприл».  
  • Чаркашкварка
    28.03.2024
    Саудзельнiк пуцiнскi злачынца лукашэнка натварыу дзялоу.

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным20

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель12

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына26

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным20

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →