26 сакавіка ў Мінску супрацоўнікамі КДБ быў затрыманы гісторык царквы Ілля Вішнеўскі, паведамляе «Хрысціянская візія».
Ілля Вішнеўскі — выпускнік магістратуры Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла і аспірантуры гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Цягам больш за 10 гадоў ён працуе ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь, з'яўляецца вядомым у Беларусі даследчыкам гісторыі канфесійных устаноў, аўтар шматлікіх публікацый пра дзейнасць абнаўленчай царквы ў БССР.
Апошнім часам быў адным з арганізатараў (разам з Мінскай духоўнай акадэміяй і інш.) і мадэратарам працы круглых сталоў па гісторыі рэлігійных супольнасцяў БССР у 1920—1930-х гадах (у тым ліку па праблемах узаемадносін Праваслаўнай царквы з савецкай дзяржавай і рэпрэсій сярод духавенства) на базе архіўных, адукацыйных і царкоўных устаноў.
На гэты момант арыштаваны знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна. Прычыны затрымання і выстаўленыя гісторыку абвінавачванні пакуль невядомыя.
Каментары