Свет77

У Літве прэзідэнта абвінавацілі ў парушэнні прысягі і сувязях з беларускім бізнэсам

Часовая следчая камісія, якую стварылі ў Сейме Літвы ў кастрычніку 2023 года для расследавання імавернага ўмяшання ў прэзідэнцкія выбары ў 2019 годзе, а таксама «незаконнага ўплыву» на разведку і пры ўвядзенні санкцый супраць Беларусі, абнародавала вынікі сваёй працы, піша «Радыё Свабода».

Гітанас Наўседа

Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленні, кіраўнік Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі Літвы Дарус Яўнішкіс дапамагаў тагачаснаму кандыдату ў прэзідэнты Гітанасу Наўседзе незаконна збіраць інфармацыю пра сваё атачэнне, у тым ліку членаў ягонай каманды і выбарчага штаба.

Паводле камісіі, у атачэнні Гітанаса Наўседы знайшлі некалькі дзясяткаў чалавек, якія ўяўляюць пагрозу інтарэсам нацыянальнай бяспекі праз цяперашнія або мінулыя сувязі з людзьмі, якія кантактуюць са спецслужбамі Расіі ці Беларусі. Некаторых з іх Наўседа нібыта планаваў прызначыць сваімі дарадцамі.

«Некаторыя члены перадвыбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты Наўседы, а таксама сам Наўседа ў 2018-2019 гадах сустракаліся з асобамі, якія займаліся беларускім бізнэсам па вытворчасці ўгнаенняў, а таксама менеджарамі (акцыянерамі) і прадстаўнікамі камерцыйных кампаній», — адзначаецца ў высновах камісіі.

Гэтыя асобы маглі незаконна ўплываць на Наўседу, каб пазбегнуць санкцый на прадукцыю, рэалізацыяй якой яны займаліся.

Для дачы паказанняў на пасяджэнні камісіі запрашалі прадстаўнікоў Генеральнай пракуратуры Літвы, прадстаўнікоў выведкі, Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі, у тым ліку яго кіраўніка Даруса Яўнішкіса, прадстаўнікоў Выбарчай камісіі, МЗС і іншых міністэрстваў, дарадцаў Гітанаса Наўседы і самога дзейнага прэзідэнта, журналістаў Давідаса Панцэроваса і Біруце Давіданіце.

Сам Наўседа ад дачы паказанняў адмовіўся. Некаторыя літоўскія дэпутаты пабачылі ў гэтай акалічнасці парушэнне прэзідэнтам прысягі і падставу для імпічменту.

У адміністрацыі прэзідэнта Літвы заявілі, што разглядаюць гэтыя заявы як дыскрэдытацыю дзяржавы і яе Канстытуцыі.

«Камісія відавочна палітызаваная, складаецца з прадстаўнікоў кіроўнай большасці, і яе «высновы», без спробы шукаць аргументы ці доказы, накіраваныя не толькі супраць прэзідэнта, але і супраць шматлікіх дзяржаўных ведамстваў, у тым ліку і Дэпартамента дзяржбяспекі, Службы спецыяльных расследаванняў і Генеральнай пракуратуры», — адзначаецца ў каментары адміністрацыі Гітанаса Наўседы.

Пачалася гэтая гісторыя з таго, што ў 2020 годзе выданне BNS апублікавала артыкул аб звароце высокапастаўленага прадстаўніка літоўскай разведкі ў парламент і праваахоўныя органы з інфармацыяй аб незаконным зборы ў 2018-2019 гадах Дэпартаментам дзяржаўнай бяспекі звестак аб атачэнні Гітанаса Наўседы, які тады балатаваўся ў прэзідэнты.

У парламенце тады не змаглі падтрымаць ініцыятыву пра неабходнасць расследавання гэтага факту.

Але ў 2023 годзе літоўскія журналісты Давідас Панцэровас і Біруце Давіданіце, якіх дапытвала парламенцкая камісія, выдалі кнігу «Дакладчык і прэзідэнт», у якой зноў абнародавалі патэнцыйна нязручную для літоўскага прэзідэнта інфармацыю.

Пасля гэтага дэпутат Сейма Вітаўтас Бакас (Дэмакратычны саюз «Vardan Lietuvos») паўторна ініцыяваў парламенцкае расследаванне гэтай гісторыі, каб «папярэдзіць незаконнае фінансаванне выбараў і незаконны ўплыў на палітычную сістэму». 

Адпаведную камісію стварылі летась у кастрычніку. Пасяджэнні следчай камісіі праходзілі два разы на тыдзень, і часта — у закрытым рэжыме.

Каментары7

  • Пытанне
    27.03.2024
    А што на гэты конт нам распавядзе спадар Анатоль Лябедзька?
  • Алег
    27.03.2024
    Бывает такое что главные гомофобы сами геи.
  • Адміра Канаріскайтэ
    27.03.2024
    Прыслухаліся. Малайцы. А я ж казала, што трэба праверыць, што занадта ўсё гладка, разумеючы ягоную партэйнасьць. Бо на сконе СССР, як мне рапартавалі крыніцы з бездакорнай рэпутацыяй, уступ у партыю праводзіўся праз дамову аб супрацы з КДБ. Цалкам імаверна, што ў той час папрацаваць ён і не пасьпеў, але былых там не бывае, ніхто не забыты і нішто не забыта, і на кожнага мех кампрамату, каб супраца набыла новую якасьць і ў новы час. Прыклад ? Штазі... У нямецкіх урадавых колах іх ёсьць, а некаторые, перасталі нават маскавацца. І гэта Нямеччына, што ўжо казаць пра былыя рэспублікі ў складзе імперыі...

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?40

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь на 10 месцы ў свеце па ўзроўні смяротнасці. Побач іншыя постсацыялістычныя краіны1

Украінка з расійскім пашпартам Анна Асці будзе двойчы запар збіраць «Мінск-Арэну»7

Леанід Неўзлін назваў расследаванне ФБК «зляпаным у Маскве злівам»

Дзяржпрапаганда паставіла новую модную ў падлеткаў субкультуру ў адзін шэраг з сатанізмам14

Брытанскі блогер, які хадзіў на паклон да Кубракова, скардзіцца, што не можа атрымаць дазвол на жыхарства ў Беларусі8

Крышціяну Раналду першым у свеце набраў мільярд падпісчыкаў у сацыяльных сетках

Брыжыт Макрон знялася ў папулярным серыяле

Палітвязню ўкраінскага паходжання ўжо прысудзілі калонію. А цяпер судзяць яшчэ па пяці палітычных артыкулах

План Трампа па Украіне прадугледжвае замарозку вайны і адмову Кіева ад уступлення ў НАТА29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?40

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?

Галоўнае
Усе навіны →