Эканоміка44

Падсанкцыйную драўніну з Беларусі вязуць у Еўрасаюз нібыта як казахстанскую — расследаванне

Беларускую драўніну, якая трапіла пад санкцыі, увозяць на тэрыторыю Еўрасаюза праз Польшчу, выкарыстоўваючы падробленыя дакументы, што прадукцыя нібыта накіроўваецца з Казахстана. У польскай мытні кажуць, што не маюць фізічнай магчымасці правяраць сапраўднасць усіх мытных дэкларацый. Пра гэта гаворыцца ў сумесным расследаванні Беларускага расследавальніцкага цэнтра, праекта ўкраінскай рэдакцыі «Радыё Свабода» «Схемы» і польскага выдання Gazeta Wyborcza.

Фота ілюстрацыйнае

Расследавальнікі выявілі, што пасля ўвядзення санкцый у дачыненні да драўніны з Беларусі істотна вырас імпарт у Еўрасаюз драўніны з Казахстана. Так, паводле даных Еўрастата, у 2022 годзе з Казахстана завезлі тавараў з дрэва на 14 мільёнаў еўра, а ў 2023-м гэты паказчык павялічыўся амаль у пяць разоў — да 68 мільёнаў еўра.

Журналісты прааналізавалі адзін з кантрактаў паміж казахстанскай фірмай Nurr-electro і польскай PLRBL на пастаўку палісаду з сасны на суму амаль мільён еўра. Кантракт датаваны кастрычнікам 2022 года, пастаўка — пачаткам 2023 года.

«Выявілася, што подпісы і адбіткі пячатак на дакуменце казахстанскай Nurr-electro сфальсіфікаваныя, і, як адзначылі двое незалежных экспертаў па графічным дызайне, накладзеныя на дакументы з дапамогай фотарэдактара.

Акрамя таго, юрыст казахстанскай кампаніі Nurr-electro Арман Туліевіч у каментары журналістам адзначыў, што «не было фінансавых аперацый па такім пагадненні, не тое што тавару», і «ў нас няма такой пячаткі».

Прадстаўнік беларускай кампаніі-перавозчыка «Галларда» прызнаўся, што тавар з Беларусі: «Мы з Казахстана не везлі, мы з Беларусі везлі, нам там загрузілі», — гаворыцца ў матэрыяле.

Пры гэтым адзіны ўладальнік польскай кампаніі-пакупніка PLRBL Алег Яновіч адмовіўся адказваць на пытанні журналістаў.

Расследавальнікі з дапамогай крыніц на рынку высветлілі, што адгрузка драўніны адбывалася са склада беларускага прадпрыемства, уладальнікам якога з'яўляецца згаданы Алег Яновіч.

У польскім Міністэрстве замежных спраў у адказе на запыт журналістаў заявілі, што пытанне абыходу санкцый не адносіцца да іх кампетэнцыі. У Мытнай службе Польшчы заявілі, што не маюць фізічнай магчымасці правяраць усе мытныя дэкларацыі.

«З Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы паступіў адказ, што па выкладзеных у запыце фактах пачалася праверка, але ад далейшых каментароў ведамства ўстрымалася», — гаворыцца ў матэрыяле.

Чытайце таксама:

BMW сцвярджае, што ніколі не дарыў Лукашэнку ніякай машыны

Новае расследаванне «Белпола» раскрывае таямніцы «ГардСэрвіса», заробкі яго работнікаў і атрыманне 5,5 мільёна даляраў з паветра мінскай Сцяпянкі 

Расследавальнікі выявілі схемы дзейнасці Анатоля Тарнаўскага — мультымільянера, які працаўладкаваў Ганну Лукашэнка (Сялук)

Каментары4

  • Ппц
    26.03.2024
    Поляки рубят бабло, им некогда проверять свои же фирмы, которые нарушают санкции ЕС, да еще и предоставляют поддельные накладные документы из РБ. Неужели это так сложно проверить?
  • Лола
    26.03.2024
    І лезуць праз дрот, цераз рэкі, робячы падкопы, падрабляючы дакументы ў гэтую Еўропу ім ненавісную
  • Максим Дизайнер
    27.03.2024
    Чел

    Угу, и второе месторождение нефти в мире, и вся таблица Менделеева, и...Иди проспись, географ мамкин. Завтра на заводик под Пшемыслем, Фольцвагены в китайской маске дырявой красить.

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы6

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Усе навіны →
Усе навіны

Сіноптыкі анансавалі моцныя дажджы на пятніцу1

Мінск патанае ў густым тумане1

Беларуска выйграла конкурс «Місіс Сусвет 2024»12

Дроны УСУ атакавалі вайсковы аэрадром у Адыгеі

Гродзенцы пра тое, як страцілі магчымасць зарабляць на прыгранічным бізнэсе6

У цэнтры Вільні ўчора ўпаў метэазонд з кантрабандай3

Маштабны фестываль агню ўпершыню пройдзе ў Батанічным садзе Мінска1

Пісьменніца Лілі Эберт, якая выжыла ў Асвенціме, памерла ва ўзросце 100 гадоў

Смяротны ўраган «Мілтан» ударыў па Фларыдзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы6

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Галоўнае
Усе навіны →