У дзень смерці Навальны паспеў адправіць маме сваёй жонкі паштоўку з віншаваннем з юбілеем
Сёння 40 дзён з часу гібелі Аляксея Навальнага. На яго магілу прыйшлі маці Аляксея і Юліі.
Ала Уладзіміраўна і Людміла Іванаўна падзякавалі тым, хто працягвае несці кветкі і плакаты на Барысаўскія могілкі ў Маскве, піша «Медуза».
«У гэтыя страшныя дні ў мяне быў юбілей, — распавядае маці Юліі. —
9-га, пасля паніхіды, калі я прыйшла дадому, я адкрыла паштовую скрыню, а там — паштоўка ад Аляксея з віншаваннем з маім юбілеем. Гэта было ўжо 9 сакавіка, а адпраўлена яна была якраз 16 лютага [дзень смерці — НН].
І там столькі цёплых, столькі далікатных слоў, якіх я не атрымлівала ніколі ні ад каго ў жыцці <…> Вядома гэтая паштоўка заўсёды будзе са мной», — распавяла мама Юліі Навальнай, Ала Уладзіміраўна.
Маці Аляксея і Юліі падзякавалі ўсім, хто працягвае прыходзіць на магілу палітыка.
«Толькі ваша падтрымка нам дапамагае», — сказалі яны.
Каментары