Усяго патроху33

У Гродне прадаюць грузавічок з ГДР, які выглядае як цацка

У Гродне на продаж выставілі рэдкі самазвал IFA «Мультыкар 25» 1984 года. Грузавічок-цацка родам з ГДР можа перавозіць вагу да 3 тон. Гродзенец, якому ён зараз належыць, цалкам перабраў і аднавіў рэтра-грузавік да стану новага, піша Hrodna Life.

самазвал IFA Мульцікар у Гродне

Прабег у 40-гадовага аўто — зусім невялікі, усяго 35,8 тыс. км. Падрыхтаваная маса машыны (з кіроўцам, але без грузу) — 1750 кг. На самазвале ўсталяваны дызельны рухавік «Мэрсэдэс» ОМ 616, аб’ёмам 2/4 л. Гэта дазваляе машыне разганяцца да 70 км/г замест завадскіх 60 км/г.

самазвал IFA Мульцікар падымае да тон і прадаецца ў Гродне.
Гарадзенец аднавіў самазвал IFA Мульцікар
самазвал IFA Мульцікар, адноўлены ў Гродне
У Гродне прадаюць самазвал IFA Мульцікар

Самазвал з ГДР, адноўлены ў Гродне. Крыніца: «Куфар»

Цяпер машына выстаўленая на продаж. Цана — 25 563 рублёў ($ 7 900).

Грузавік-легенда з ГДР

З усіх аўтамабільных кампаній ГДР, Multicar, заснаваная ў 1920 годзе — адзіная, якая працягвае сваю дзейнасць і дагэтуль пасля аб’яднання Нямеччыны. Мадэль, выстаўленая на продаж, — самая масавая за ўвесь час існавання завода. Яе выпускалі з 1978 да 1992 года. У СССР было пастаўлена каля 20 000 адзінак гэтай мадэлі. Цяпер у Беларусі машына сустракаецца рэдка, асабліва ў працоўным стане.

Гродзенец Сяргей, які набыў рэтрагрузавік для працы на вёсцы, аднавіў яго пасля 10 гадоў прастою, піша NewGrodno. Ён цалкам перабраў падвеску, адпескаструіў і пафарбаваў раму, аднавіў кузаў самазвала, пафарбаваў кабіну і перашыў салон. Таксама ён замяніў у машыне оптыку — яна ад УАЗа.

самазвал IFA Мульцікар 25 у Гродне
самазвал IFA Мульцікар 25 у Гродне
самазвал IFA Мульцікар 25 у Гродне

Самазвал з ГДР, адноўлены ў Гродне. Крыніца: NewGrodno

«Мультыкар», хоць і вельмі манеўраны, валодае ўсімі характарыстыкамі паўнавартаснага грузавога аўтамабіля. Для кіравання ім спатрэбіцца пасведчанне кіроўцы катэгорыі «C».

Каментары3

  • Влад
    25.03.2024
    За эти деньги лучше бус взять современный.
  • ЯНКА
    25.03.2024
    • МУЛЬТЫ КАРА •
    🚚 Акукішэць, канешне! На параўнальна вялізнай «Газэлі» можна перавозіць у сярэднім паўтары тоны, то бок амаль у два разы меней, чым на гэтым малым. І я чуў ня раз, што ламаліся «Газэлькі», трышчэлі лясорамі ад таго, што шо́фер хацеў заробіць болей і дазваляў суваць у будку шмат цяжкога даброцьця.
    🦽 Ды й амаль раўня «Мультыкару» «Хёндэ Портар» без сумневу адкіне канькі, то бок колы, ад трох тонаў грузу. Такім чынам тутака, што немцу добра, то расейцу й карэйцу сьмерць.
  • камуняцкае
    25.03.2024
    гаўно

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →