У сталіцы нямала тэрыторый пры дварах, на якіх дзіцячыя пляцоўкі ўкамплектаваны хоць і спраўным, але састарэлым гульнявым абсталяваннем, і яго плануецца замяніць.
— У 2024-м плануем замяніць 1 536 адзінак дзіцячага гульнявога і спартыўнага абсталявання. Даведацца, дзе пройдуць такія працы, можна на сайтах ЖКГ раёнаў. Варта таксама адзначыць, што ў спісе на замену акцэнт зроблены на металічных горках з тэрмінам эксплуатацыі больш за 30 гадоў.
Хоць яны і тэхнічна спраўныя, але страцілі за доўгі час эстэтычную прывабнасць. Вядома, за адзін год усе двары ахапіць немагчыма, разлічваем, што справімся за бліжэйшыя тры,
— расказала «Мінск-навінам» гендырэктар аб'яднання «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Марына Тоўсцік.
Каментары