Грамадства

Родныя зніклага ў «Крокусе» жыхара Баранавіч паехалі на апазнанне

Увечары 24 сакавіка ў кватэры жыхара Баранавічаў Віталя Куліка раздаўся тэлефонны званок. Суразмоўца на тым канцы провада запрашаў членаў сям'і выехаць у Маскву на апазнанне сваяка, які загінуў у выніку тэракту ў канцэртнай зале «Крокус Сіці Хол» у Падмаскоўі, піша баранавіцкая газета «Наш край».

Вадзім Кулік больш за 7 гадоў працаваў ахоўнікам у «Крокусе» і мае шмат здымкаў са знакамітасцямі

— Мы з жонкай адразу ж выехалі ў Маскву, — распавядае Віталь. — Мой брат, Вадзім, працаваў ахоўнікам у гэтай канцэртнай зале і якраз дзяжурыў у дзень тэракту. Пра трагедыю мне паведаміла агульная знаёмая ўвечары 22 сакавіка. Я адразу ж патэлефанаваў Вадзіму ў 22 гадзіны, але ягоны тэлефон не адказваў. Увесь гэты час з ім спрабавалі звязацца многія сваякі, сябры, знаёмыя, — безвынікова. І вось — страшны вячэрні званок 24 сакавіка. Нашы апошнія надзеі разбурыліся.

Віталь кажа, што ў расійскую сталіцу меў намер паехаць і бацька (мама памерла ў 2011 годзе), аднак ён хворы на дыябет. 

— А нас папярэдзілі, што, магчыма, давядзецца праводзіць генаскапічную экспертызу для ўстанаўлення яго асобы, бо чалавек моцна абгарэў, і таму давядзецца затрымацца. Па той інфармацыі, якой мы валодаем, Вадзім аказаўся на шляху бандытаў і да апошняга ратаваў людзей, — кажа ён.

Па словах Віталя, Вадзім гадоў 7-8 працаваў ахоўнікам у «Крокус Сіці Холе». Раз-два за месяц прыязджаў дадому. Па злым року, ён з'ехаў у Расію ўсяго толькі за два дні да трагедыі.

4 чэрвеня Вадзіму Куліку споўнілася б 45 гадоў. У яго ёсць дачка. У Баранавічах ён быў начальнікам штаба лінейнага аддзялення міліцыі.

Каментары

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Дом у Драздах прадалі амаль за $3 мільёны2

Жыхарку Брэста судзяць па шасці палітычных артыкулах

Беларусь перажывае татальную русіфікацыю, родная мова знікае са школ — Euronews30

Пашынян: АДКБ стварае пагрозы для бяспекі Арменіі

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?9

Ізраіль яшчэ на вытворчасці заклаў выбухоўку ў тайваньскія пэйджары для «Хезбалы» — Reuters5

Не пападзіцеся на хітрык. А1 стаў браць грошы за некалі бясплатную паслугу

Пракуратура запатрабавала ад «Яндэкс Музыкі» выдаліць песні гурта Tor Band3

Выйшаў на волю гомельскі журналіст Андрэй Толчын

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Галоўнае
Усе навіны →