Свет55

Мінабароны Расіі хоча набраць у войскі 300 тысяч чалавек для наступу на Харкаў

Гэта можа сведчыць аб падрыхтоўцы другой хвалі мабілізацыі.

Мінабароны Расіі плануе масавы набор у войска і рыхтуецца да схаванай мабілізацыі для акружэння Харкава. Акружаць найбуйнейшы горад на ўсходзе Украіны адправяць тых, хто цяпер бароніць межы ад абстрэлаў УСУ пад Белгарадам і Курскам. А іх зменяць салдаты тэрміновай службы без месяца «дэмбелі» і рэзервісты, піша «Вёрстка».

Таму ў шэрагі расійскай арміі ў найбліжэйшы час плануюць набраць мінімум 300 тысяч чалавек — усе яны павінны будуць адправіцца ваяваць з Украінай. Пра гэта распавялі адразу чатыры суразмоўцы ў Адміністрацыі прэзідэнта Расіі і рэгіянальных урадах, а таксама высокапастаўлены супрацоўнік Мінабароны.

Першыя, на кім сканцэнтруюць увагу ваенныя часткі, гэта так званыя рэзервісты — мужчыны, якія знаходзяцца ў запасе, але заключылі кантракт з Мінабароны аб уключэнні ў мабілізацыйны людскі рэзерв. Яны могуць працаваць на любой працы, але двойчы на год абавязаныя ездзіць на вайсковыя зборы, якія да 2022 года часцяком насілі фармальны характар. Такіх у Расіі каля двух мільёнаў чалавек.

«Нешта намячаецца. Рэзервістаў набіраюць цяпер, як перад мабілізацыяй. Будзе яна ці не, я не ведаю, але ў мінулы раз парадак дзеянняў быў такі ж», — распавёў афіцэр адной з вайсковых частак у Забайкальскім краі, які займаецца навучаннем мабілізаваных.

Пачалі звяртаць увагу і на расіянаў, якія не заключалі кантрактаў з Мінабароны, а проста знаходзяцца ў запасе Узброеных сіл.

1 сакавіка Уладзімір Пуцін падпісаў штогадовы ўказ аб прызыве грамадзян краіны, якія знаходзяцца ў запасе, на вайсковыя зборы. Да іх адносяцца і звольненыя са службы, і якія вучыліся ў ваенных ВНУ, і якія не прайшлі службу па любых прычынах, і якія прайшлі альтэрнатыўную цывільную службу, а таксама жанчыны з вайсковай спецыяльнасцю.

У адным з ваенкаматаў Ленінградскай вобласці такім «запаснікам» уклейвалі мабілізацыйныя прадпісанні ў ваенныя білеты, распавёў адзін з суразмоўцаў у ваенкамаце. А супрацоўнік адной са спецструктур Мінабароны пацвердзіў, што некаторыя вайсковыя часткі ўжо «рыхтуюцца да збораў запаснікаў, якіх з мабілізацыйнымі прадпісаннямі можна пагнаць будзе, куды заўгодна».

Паспрабуюць адправіць на вайну і салдат тэрміновай службы, у якіх набліжаецца дэмбель. «Задача — пасадзіць на кантракты тых, хто дэмабілізуецца да красавіка, і тых, хто дэмабілізаваўся летась», — кажа крыніца, блізкая да Адміністрацыі прэзідэнта. Іх будуць» уломваць усімі спосабамі», пацвярджае другі суразмоўца з АП.

Ідэя прымушаць падпісваць кантракт «не мыццём так катаннем», як называюць яе суразмоўцы «Вёрсткі», звязаная з тым, што плынь ахвотных паехаць ваяваць з Украінай вычэрпваецца. У параўнанні з пачаткам 2023 года, калі, са слоў Шайгу, Мінабароны атрымала блізу 400 тысяч новых салдат, тэмпы набору моцна знізіліся. Пра гэта яшчэ ў пачатку года распавядаў адзін з супрацоўнікаў адзінага пункта па найме на кантракт у Маскве.

«З кастрычніка [2023 года] рэзка ўпаў паток. Раней за суткі некалькі сотняў прыходзіла ў цэнтр, 500 — 600 магло быць. Не ўсе з іх, вядома, падпісвалі [кантракт], але тым не менш. Зараз новых прыходзіць 20-30 у дзень. Актыўнасць зніжаецца глабальна…»

Не дапамагло і павелічэнне заробкаў.

Але, мяркуючы па тым, што адбываецца ў гарадскіх ваенкаматах і кадравых службах бюджэтных устаноў, прызывам рэзервістаў і былых тэрміновай службы справа можа не абмежавацца.

«З канца лютага мы афармляем пасведчанні аб адтэрміноўцы ад мабілізацыі для бюджэтнікаў і для некаторых абаронных прадпрыемстваў», — распавёў медработнік з ваенкамата на паўднёвым захадзе Масквы.

«Гэта ўсё новыя броні, тым, каму ўжо прадалі сёлета, таксама робяць новыя. У нас ляжаць формы броняў на некалькі тысяч чалавек. Ніхто не кажа, што гэта для новай мабілізацыі, але навошта тады яшчэ гэта робіцца, незразумела», — кажа ён. З сярэдзіны лютага — гэта значыць ужо месяц — афармляюць новыя броні і ў ваенкамаце іншага раёна Масквы, пацвердзіў супрацоўнік, які працуе там з часоў першай мабілізацыі.

Каментары5

  • Калматы Вожык
    22.03.2024
    У гэтай вайны можа быць толькі два канцы... Першы -- перамагае Расея. Ну, тады укравінцаў знішчаць, альбо ты становішся расіянінам, бярэш балалайку і спяваеш "Калінку" і мусіш чакаць загаду на наступную мабілізацыю для заваёвы Прыбалтыкі і Польшчы...
    Другі канец -- перамагае Украіна, яна застаецца дзяржавай і застануцца ўкраінцы...
  • ИПСО за 5 рублей
    22.03.2024
    Zклонен Vерить!
  • о
    23.03.2024
    Які жах

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак26

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі назвалі вуліцу ў гонар дэсанта, які праваліў сваю аперацыю8

«Мір дзякуючы сіле магчымы!» Зяленскі ў Парыжы сустрэўся з Трампам і Макронам11

«Гэта, магчыма, найлепшае, што можа з імі здарыцца». Трамп пракаментаваў крах расійскай палітыкі ў Сірыі16

«Панікі няма. Ворагі хлусяць». Як асадаўская прапаганда рэагуе на перспектыву падзення ўласнага рэжыму ў Сірыі1

Паўстанцы ў Сірыі ўзялі Пальміру, штурмуюць Хомс, увайшлі ў Дамаск. Дзе Асад — невядома17

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным37

Наступленнем паўстанцаў у Сірыі кіруе Абу Махамед аль-Джулані. Хто ён такі і чаму яго лічаць прагрэсіўным джыхадзістам?7

Вядомы IT-інвестар патлумачыў, чаму ў Польшчы няма свайго EPAM і чым крутыя Мікада і Мельнічак6

«Толькі бізнэс, нічога палітычнага». Еўрапейскія бізнэсмены прыглядаюцца да падсанкцыйнай Беларусі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак26

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак

Галоўнае
Усе навіны →