Грамадства22

«На беларускім фронце перамагае Пуцін». У Вільні на Канферэнцыі Каліноўскага абмяркоўваюць, як быць Беларусі 

У літоўскім Сейме праходзіць двухдзённая Канферэнцыя Каліноўскага.

Канферэнцыя Каліноўскага ў Вільні праходзіць 22-23 сакавіка. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская выступіла на адкрыцці канферэнцыі. Яна заклікала захоўваць пытанне Беларусі на парадку дня. Таксама Ціханоўская падкрэсліла важнасць дапамогі Украіне і адзначыла: Беларусь — самае слабое звяно пуцінскай вайсковай машыны. 

«Сёння ў нашым рэгіёне зноў вырашаецца лёс свабоды, дэмакратыі і права народаў на самавызначэнне. Ён вырашаецца на франтах Украіны. Ён таксама вырашаецца ў Беларусі, у Малдове. І зноў мы супрацьстаім той жа самай імперыі», — прамаўляла Ціханоўская.

Канферэнцыя Каліноўскага ў Вільні праходзіць 22-23 сакавіка. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

«Імперыя спрабуе знішчыць не толькі права нашага народа на незалежнае жыццё, але і саму яго ідэнтычнасць — мову, культуру, гістарычную памяць, еўрапейскія каштоўнасці. Расіяне робяць гэта для таго, каб аблегчыць і апраўдаць далейшую агрэсію».

З пасланнем выступіў таксама камандзір палка Каліноўскага Дзяніс «Кіт» Прохараў.

«Сёння беларусы праліваюць кроў за Украіну, бо толькі перамога Украіны дасць шанец на вызваленне Беларусі і засцеражэ краіны Еўропы ад расійскай агрэсіі ў найбліжэйшай будучыні», — адзначыў ён. 

Падчас адной з дыскусій выступіў палітык Анатоль Лябедзька. Ён заўважыў, што ў Пуціна ёсць стратэгія па Беларусі — захапіць яе, у той час, калі ў Вашынгтона і Брусэля канкрэтнай стратэгіі па нашай краіне няма.

«А гэта азначае, што мы павінны канстатаваць: на беларускім фронце перамагае Пуцін. Пуцін мае не толькі шчыльную супрацу са сваім ідэалагічным братам Аляксандрам Лукашэнкам — Пуцін адкрыў дзверы навучальных устаноў для маладых беларусаў, Пуцін зрабіў максімальна ліберальным прававое становішча беларусаў у Расіі. Ці маем мы такія крокі з боку нашых сяброў з Захаду? Пытанне рытарычнае», — разважаў ён.

Лябедзька выказаўся, што стратэгічны дыялог з Вашынгтонам і Брусэлем трэба напаўняць канкрэтнымі дзеяннямі, зафіксаваць перспектыву інтэграцыі Беларусі ў ЕС.

«Недапушчальна скарачэнне падтрымкі масмедыя ў сітуацыі, калі ідзе інфармацыйная вайна, мы самі страляем сабе ў нагу», — дадаў Лябедзька.

Кіраўніца дэпартамента МЗС Германіі ў справах РФ і Беларусі Моніка Ленхард заўважыла, што ЕС павінен спрыяць таму, каб беларусы маглі ездзіць па свеце.

«Тыя людзі, якія выступаюць супраць рэжыму, супраць агрэсіўнай вайны Расіі — каб яны маглі падтрымліваць сувязь. Гэта простыя грамадзяне, якія не маюць нічога агульнага з рэжымам. Гэта азначае, што паездкі паміж Беларуссю і Еўрасаюзам павінны быць магчымы».

Намеснік старшыні Камітэта замежных спраў літоўскага Сейму Гедрус Сурпліс адзначыў, што трэба і далей падтрымліваць беларускія дэмакратычныя сілы.

Ён таксама заўважыў, што беларусы штогод па 3 млн разоў перасякаюць мяжу з Літвой.

«У часткі насельніцтва Літвы гэты выклікае напружанне», — адзначыў ён. І дадаў, што яны сутыкаюцца з выклікамі для нацыянальнай бяспекі. «Трэба аказваць падтрымку краінам-членам ЕС, у якіх засяроджаны беларускія дэмакратычныя сілы», — казаў ён. 

Трансляцыя канферэнцыі даступна анлайн.

Канферэнцыя Каліноўскага — гэта штогадовы круглы стол вядомых сусветных лідараў і экспертаў пра будучыню Беларусі як частку еўрапейскай сям'і. Упершыню прайшоў у Вільні 24 жніўня 2020 года. 

Каментары2

  • Ганьба
    22.03.2024
    А хто там ідзе? То бок, прадстаўляе беларусаў? Я нічога не маю супраць згаданых асобаў, але як туды ў прынцыпе можна было патрапіць? Ці была магчымасць даслаць на разгляд пытанні і прапановы? Ці было як заўжды?
  • Так
    22.03.2024
    на беларускім фронце перамагае Пуцін
    Праблема ў тым, што перамагае не сам Пуцін, а Расія і русский мир. Калі нават на НН рэгулярна пішуць пра расейскія зоркі, што тады казаць пра Беларусь, дзе жыхары не могуць жыць без расейшчыны - мова, культура, папкультура і так далей.

Вы не паверыце, кім аказаўся «выпадковы» баяніст на вакзале, які спяваў пра Лукашэнку19

Вы не паверыце, кім аказаўся «выпадковы» баяніст на вакзале, які спяваў пра Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Малако значна павялічвае рызыку раку прастаты. А кефір і некаторыя іншыя малочныя прадукты — не19

За «анлайн-пікетаванне» будуць судзіць завуча Ляхавіцкай гімназіі, якую здала Бондарава3

На датэрміновым галасаванні зноў дадалі 10% за дзень10

Трамп хоча зменшыць сусветныя цэны на нафту, каб скончыць вайну ва Украіне10

Белкаапсаюз хоча завабліваць кліентаў размяшчэннем у сябе пунктаў выдачы Wildberries ці Ozon2

З еўрапейцаў смяяліся, а сонечная энергія сапраўды замяніла расійскі газ — пазітыўная статыстыка9

Міліцыя выпадкова выклала ўнутраны дакумент з аналізам медыя. Вось каго яны сёння чыталі і якія СМІ лічаць незалежнымі4

У лютым беларусы змогуць падаць дакументы на польскую студэнцкую візу без папярэдняй рэгістрацыі4

Рэальны стан расійскай эканомікі не такі, як падаецца14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вы не паверыце, кім аказаўся «выпадковы» баяніст на вакзале, які спяваў пра Лукашэнку19

Вы не паверыце, кім аказаўся «выпадковы» баяніст на вакзале, які спяваў пра Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →