Свет1818

БЧБ-сцяг Палка Каліноўскага разгарнулі ва ўкраінскай Радзе

Палкавы сцяг найбуйнейшай беларускай фармацыі ва Узброеных сілах Украіны — Палка Каліноўскага — разгарнуў у Радзе ўкраінскі дэпутат Ігар Гузь з калегамі. У фэйсбуку ён апублікаваў відэа.

«З пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі воіны беларускага палка стаяць за Украіну. Яны прыехалі ва Украіну з Еўропы, каб ваяваць, абаранялі Кіеў, калі гэта было вельмі трэба, а цяпер яны знаходзяцца на ўсходнім фронце.

Кожны беларус, які мае зброю ў руках і змагаецца з расійскім акупантам, ведае, што без свабоднай Украіны не будзе свабоднай Беларусі.

Мы памятаем аб ахвярах. Гэта дзясяткі байцоў Палка Каліноўскага і беларусаў з іншых падраздзяленняў, якія загінулі на полі бою. Ніколі не забудзем.

Глыбока перакананы, што мы вельмі хутка з гэтым сцягам будзем у вольным Мінску і ў свабоднай Беларусі.

Слава Беларусі! Слава Украіне!» — напісаў Гузь.

Ігар Гузь быў удзельнікам акцыі «Чарнобыльскі шлях — 2005» у Мінску. Яго асудзілі на 10 сутак адміністратыўнага арышту, а потым дэпартавалі з Беларусі з забаронай на ўезд у краіну на 5 гадоў.

Каментары18

  • Аформіце як паложана
    21.03.2024
    Усе гэта добра, але дзе дамовы і законы? Мы саюзнікі ці не?
  • бабруйчанін
    21.03.2024
    Памятаю закладкі нагадалі як гєты Гуз(с) ь плявузгал на беларусау Беларусь пасля 24 Лютага.Павінен ведаць " парадак дзенны" у рБ.Нес як " наняты" менавіта на Беларусь беларусау.Але дзля дєпутата ад фракцыі" майбах" каламойскага натуральна.Таму ??? да шчырасці Гузя..
  • Беларуска
    21.03.2024
    Беларус, а чаго ў лукашыстаў так падгарае ад Палка Каліноўскага, што ледзь ні на кожнай нарадзе падымаецца пытанне па супрацьдзеянню? І чаго ў цябе так бамбіць ад гэтага, ці проста выконваеш загад? Лічаш, што ў Палку мала людзей, так далучайся, пакажы прыклад, калі не лукабот, замест сваіх пустых каментароў.

Работніцы суда пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцый і абразу Лукашэнкі»3

Работніцы суда пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцый і абразу Лукашэнкі»

Усе навіны →
Усе навіны

Гэты карлікавы кот з сарамлівым выглядам стаў новай зоркай сацсетак5

У гатэлі Бангкока знойдзены мёртвымі шэсць грамадзян В'етнама1

Названы свежы медыянны заробак. І ён намнога меншы за сярэдні

Высветлілася, што пад Масквой патануў кіраўнік дэлегацыі вайскоўцаў КНДР

Рабочаму з Баранавічаў далі год за лайкі пад карыкатурамі на Лукашэнку. Цяпер пагражае яшчэ да 12 гадоў3

Замах на Дональда Трампа планаваў Іран — CNN12

Мінэнерга паведаміла пра аднаўленне электразабеспячэння Мазыра1

Мазырская вертыкальшчыца далажыла пра аднаўленне водазабеспячэння. У каментарах ёй пярэчаць

Ад сёння Літва мае намер увесці абмежаванні на ўезд аўто з беларускімі нумарамі31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работніцы суда пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцый і абразу Лукашэнкі»3

Работніцы суда пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцый і абразу Лукашэнкі»

Галоўнае
Усе навіны →