Трагедыя адбылася днём 13 сакавіка на тэрыторыі аднаго з прадпрыемстваў Брэсцкага раёна.
Пры руху заднім ходам машыніст не пераканаўся ў бяспецы манеўру і наехаў на 52-гадовага работніка арганізацыі, паведамляе СК.
Ад атрыманых траўм мужчына памёр на месцы.
У дачыненні да кіроўцы пагрузчыка заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.317 (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая прывяла па неасцярожнасці да смерці чалавека) Крымінальнага кодэкса Беларусі.
Каментары