Новую працу вядомага англійскага мастака Бэнксі ў Лондане вандалы аблілі белай фарбай яшчэ да таго, як мясцовыя ўлады паспелі паставіць ахоўныя агароджы, піша The Telegraph.
Кампазіцыя з'явілася на сцяне будынка на поўначы брытанскай сталіцы 17 сакавіка. Яна ўяўляе сабой зялёны фон, які нагадвае лістоту, перад падпілаваным дрэвам. Таксама там быў сілуэт чалавека, які трымае ў руках шланг для палівання.
Бэнксі пацвердзіў сваё аўтарства гэтай карціны ў сваіх сацсетках. Кампазіцыя прыцягнула многіх людзей, якія прыйшлі зрабіць сэлфі. Але пратрымалася яна зусім нядоўга.
Каментары