Вайна33

Канадзец з палка Каліноўскага: «Сваёй роднай адзінкай лічу батальён «Ліцвін»

Сваю гісторыю далучэння да палка Каліноўскага расказаў канадзец Дэвід Сміт.

Дэвід Сміт Девид Смит David Smith
Дэвід Сміт. Скрын відэа belsat_news / YouTube

У інтэрв'ю «Белсату» Дэвід Сміт сваё рашэнне накіравацца ва Украіну тлумачыць імкненнем дапамагчы краіне, якую «спрабуе заваяваць адзін з найвялікшых дыктатараў».

Па словах мужчыны, да таго як стаць добраахвотнікам, ён 15 гадоў праслужыў у канадскім войску афіцэрам пяхоты. У часе службы яго накіравалі працаваць з украінцамі ў межах міжнароднай супольнай дарадча-дапаможнай місіі, якую стварылі ў першыя тыдні вайны.

«Я працаваў з украінцамі раней у Канадзе. Калі я апынуўся ва Украіне, там было шмат замежных вайскоўцаў. Некаторыя з досведам службы ў арміях краін НАТА. Але я не думаю, што тады ўсе яны разумелі сурʼёзнасць і сутнасць гэтага канфлікту, як я гэта разумеў»,

— адзначае Сміт. Ён дадае, што паназіраў прыкладна год за развіццём падзей на фронце і тым, як «міжнародная супольнасць сіліцца зразумець, які мае быць адказ на агрэсію» — і вырашыў, што ведае, як можа дапамагчы.

Мужчына згадвае, што ў канцы 2022 года ненадоўга вярнуўся дахаты, каб выканаць некаторыя фармальнасці і скласці рапарт аб звальненні з канадскага войска. Датай звальнення стала 31 сакавіка 2023 года. А ўжо ў ноч на 15 красавіка ён перасек украінскую мяжу.

«Гэта была велікодная нядзеля. Я сустрэўся з украінскай сямʼёй з Кіева, з якой мяне пазнаёмілі канадцы. Мы пайшлі на велікодную імшу. Адстаялі пяць гадзін усяночнай у цэнтры Кіева. На наступны дзень я спакаваў свае рэчы і перасяліўся ў кватэру, якую здымалі замежныя валанцёры. А ўжо наступны дзень стаўся першым днём маёй службы. Я прыйшоў у штаб, каб падаць рапарт аб далучэнні да ўкраінскага інтэрнацыянальнага легіёна», — згадвае мужчына.

Канадзец далучыўся да батальёна «Ліцвін», які ў той час ваяваў у ваколіцах Бахмута. Пазней ён служыў у батальёне «Волат» і ў іншых падраздзяленнях, якія займаюцца разведкай і агнявой падтрымкай. «Але сваёй роднай адзінкай я лічу батальён «Ліцвін», — падкрэслівае канадзец.

Сваё далучэнне да палка Каліноўскага Сміт тлумачыць наступным чынам:

«Адзін знаёмы ўкраінец сказаў, што беларусы маюць добра арганізаваны аддзел. <…> Таму калі я сустрэўся з іх кіраўніцтвам, то ўжо ведаў, што хачу ваяваць менавіта там. Мы глядзім на рэчы аднолькава. Я не мусіў нічога тлумачыць, дый яны не пыталіся, чаму я хачу ваяваць менавіта з імі. Я прыйшоў і сказаў, што хачу дапамагчы Украіне перамагчы Пуціна і хачу дапамагчы беларусам вярнуць сваю краіну і пазбыцца Лукашэнкі».

Мужчына згадвае свой першы дзень у палку. «Я прыехаў на машыне яшчэ з адным чалавекам туды, дзе яны жылі. Мы сустрэліся на нейкую гадзіну. Спрабавалі прабіцца праз моўны барʼер. Яны сказалі, што на наступны дзень збіраюцца на стрэльбішча, і спыталі, ці я паеду з імі. Я пагадзіўся. Мы паехалі. Пастралялі разам. І на наступны дзень ужо ехалі на брані БМП у напрамку траншэяў у ваколіцах Кляшчэеўкі, у якіх я правёў рэштку вясны».

«Няма неабходнасці размаўляць на адной мове. У хуткім часе вы пачынаеце давяраць адзін аднаму, думаць аднолькава. Таму першыя дні прайшлі цудоўна. Я адчуваў, што мяне адразу прынялі. Не ставіліся як да чужога», — адзначае Сміт.

Пасля мяцяжу Прыгожына мужчына стаў выконваць афіцэрскія абавязкі ў штабе палка Каліноўскага. А ў канцы лета ён разам з палком ваяваў у ваколіцах Купянска. Там ён прабыў да свайго адʼезду на адпачынак.

Чытайце яшчэ:

Блогер Ян Рудзік уступіў у Полк Каліноўскага

Полк Каліноўскага наладзіў уласную вытворчасць мінамётаў

Камандзір Палка Каліноўскага расказаў, колькі ў ім цяпер людзей

Каментары3

  • Беларус
    20.03.2024
    Вялікі дзякуй мужнаму ваяру з Канады! Слава Украіне! Жыве Беларусь!
  • Жыве вечна!
    20.03.2024
    Беларус, і вялікі дзякуй Беларусам, якія стварылі эфектыўны вайсковы падроздзел - Полк Каліноўскага. З батальёнамі Літвін, Волат, БПЛА імя Мікіты Крыўцова і Медротай.
  • Valadzimir
    20.03.2024
    [Рэд. выдалена]

Мастакі Шчамялёва і Рымашэўскі ў СІЗА па народным артыкуле

Грамадстваабноўлена

Мастакі Шчамялёва і Рымашэўскі ў СІЗА па народным артыкуле

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве прадаюць 23-гадовы VW Golf 4 за 9000 даляраў. Што ў ім такога?1

Стала вядома, колькі сёлета давядзецца заплаціць за натуральную навагоднюю ялінку1

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта16

Вярхоўны суд адмяніў прысуд арт-менеджару Аляксандру Чахоўскаму, справу будуць пераглядаць

У Мінску адкрыецца рэстаран, які прапрацуе ўсяго год

«Даляраў столькі, што хоць печку імі палі». Азаронак на камеру спаліў купюру ў 1 даляр22

Кіраўнік нямецкай разведкі: Расія можа напасці на краіны Балтыі або атакаваць архіпелаг Шпіцберген8

Грузія адмаўляецца ад перамоў аб уступленні ў Еўрасаюз29

«Лукашэнку відавочна цесна і нецікава ў Беларусі». Амбіцыйныя прапановы на рытуальным саміце11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мастакі Шчамялёва і Рымашэўскі ў СІЗА па народным артыкуле

Грамадстваабноўлена

Мастакі Шчамялёва і Рымашэўскі ў СІЗА па народным артыкуле

Галоўнае
Усе навіны →