Уладзімір Арлоў перад Днём Волі едзе ў літаратурны тур па краінах Балтыі
Творчыя сустрэчы вядомага беларускага пісьменніка пройдуць з музычнай падтрымкай ад кампазітара і выканаўцы Рамана Арлова, а ў ролі вядоўцы выступіць выдавец і стваральнік найбуйнейшай у свеце беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org Яраслаў Іванюк, паведамляе bellit.info.
Падчас цыклу сустрэчаў з назвай «Насустрач Дню Волі» Уладзімір Арлоў будзе расказваць пра гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама прадставіць свае кнігі «Імёны Свабоды», «Незалежнасць — гэта…», «Айчына» і іншыя папулярныя выданні, што пабачылі свет дзякуючы фонду Kamunikat.org.
Чытачы змогуць набыць кнігі (толькі за гатоўку) і атрымаць аўтограф аўтара.
20 сакавіка (серада), Клайпеда, 18:30
Цэнтр нацыянальных культур, Donelaičio g. 6b
21 сакавіка (чацвер), Коўна, 18:30
Kauno Įvairių Tautų Kultūros Centras
Šv. Gertrūdos gatvė 58, LT-44261 Kaunas, Lietuva
22 сакавіка (пятніца), Вільня
Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча, Vilniaus g. 20
23 сакавіка (субота), Рыга, 14:30
Slokas iela 37, Rīga, LV-1048, Latvija
24 сакавіка (нядзеля), Талін, 17:00
Workland Estonia, Pärnu mnt 12, Tallin, Harjumaa, Estonia
25 сакавіка (панядзелак),18:30
Otaniemen lukio, Amica Tietokylä, FI-02150 Espoo, Suomi
Каментары