У Гомелі мужчына прывёў у падарунак свайму двухгадоваму сыну жывога каня — у шматпавярховік
У сеціве завірусіўся ролік пра тое, як у Гомелі мужчына цягне ў шматпавярховік каня.
50-гадовы бацька хацеў зрабіць сюрпрыз для свайго двухгадовага сына на дзень нараджэння, піша канал сілавікоў. Невядомымі высілкамі мужчына нападпітку змог завесці скакуна на другі паверх, але ў кватэру конь так і не трапіў.
Пасля няўдалага крэатыву, мужчына атрымаў наганяй ад жонкі. Канал піша, што ні жывёла, ні людзі не пацярпелі.
Падобны выпадак нядаўна быў у Расіі.
Каментары