Сёння ў 12.20 мінскім ратавальнікам паступіла паведамленне з вуліцы Сувязістаў аб узгаранні машыны. Адкрытым полымем гарэў электрамабіль «Нісан Ліф» 2013 года выпуску.
Для ліквідацыі пажару работнікі МНС стабілізавалі і паднялі транспартны сродак пры дапамозе аварыйна-выратавальнага інструмента. Пажар быў ліквідаваны ў 13.12.
Каментары