Усяго патроху2323

Папулярная мінская кавярня забараніла наведнікам прыходзіць з ноўтбукамі

Кавярня LЁN абвясціла ў сацсетках, што ўводзіць у сябе фармат laptop-free. Цяпер наведнікам забаранілі прыходзіць туды з ноўтбукамі. 

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

«Мы хочам вярнуць атмасферу натуральнасці і перастаць быць каворкінгам», — паведаміла кавярня ў інстаграме.

Госці не могуць цяпер прыходзіць туды з планшэтамі і ноўтбукамі, каб працаваць або проста сядзець у інтэрнэце.

«А калі чалавек будзе есці і чытаць кнігу, піць каву і пісаць — гэта таксама забаронена?» — спытаў адзін з карыстальнікаў.

У адказ на гэта кіраўніцтва кавярні падкрэсліла, што чытаць там забаронена не будзе.

Увогуле сярод каментатараў адныя падтрымалі абмежаванне, паскардзіўшыся, што ў кавярні ніколі не знойдзеш вольнага месца, бо ўсе занятыя фрылансерамі. Іншыя ж заявілі, што больш наведваць гэтую кавярню не будуць, пагатоў іншых месцаў хапае.

Каментары23

  • Пнввв
    16.03.2024
    Придешь в кафе, а там везде места заняты ноутами.
  • Правдоруб 54
    16.03.2024
    Возьмёт чашку капучино и сидит четыре часа!
    Я понимаю владельцев кофейни.
  • Пайду ў іншае месца
    16.03.2024
    Ў любым нармальным судзе, зразумела гэта не пра нашу дыктатуру, такая забарона была б прызнана незаконай. Чалавек сядзіць на сваім месцы, заказаўшы нешта, с чым хоча. Ноўтбук закон не парушае.

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель5

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель

Усе навіны →
Усе навіны

Апошні рывок. Што будзе гэтай зімой на полі бою ва Украіне?2

Сяргей Бульба вінаваціць у арэндных праблемах сваёй арганізацыі мінулае кіраўніцтва. Тое ўсё адмаўляе19

У Лідскім раёне загарэўся цягнік2

«Могуць пайсці і знайсці іншага лоха!» Трамп перасцярог БРІКС ад спробаў увесці ўласную валюту14

Коля Лукашэнка расказаў, ці сядзіць ён у сацсетках17

«Лукашэнка ў Ісламабадзе». Найлепшыя твіты тыдня5

Перастрэлка адбылася ў раёне прэзідэнцкага палаца ў Дамаску6

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць70

Прэзідэнтка Грузіі абвясціла парламент нелегітымным і адмаўляецца ісці ў адстаўку13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель5

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель

Галоўнае
Усе навіны →