Усяго патроху88

У Вязынцы спілавалі маляўнічыя дрэвы, нахіленыя над вадой ФОТЫ

Вязынка — адно з найпрыгажэйшых і найрамантычнейшых месцаў пад Мінскам. Музей Янкі Купалы, размешчаны ў гэтай вёсачцы, наведвалі і наведваюць не толькі школьнікі, але і дарослыя. Асаблівы шарм лакацыі надавалі старыя дрэвы, якія, мудрагеліста выгнуўшыся, звісалі над ракой. Аднак днямі стала вядома, што гэтыя самыя дрэвы спілавалі, піша «Анлайнер». 

«Няма слоў, адны гукі. Ды пні», — каментуе ўбачанае фатограф Валерый Вядрэнка, які падзяліўся ў фэйсбуку здымкамі пнёў.

Тэрыторыя выглядае цяпер і сапраўды асірацелай. Як раней ужо дакладна не будзе.

«Анлайнер» даведаўся, чаму былі спілаваныя дрэвы, якія ўспрымаліся як неад'емная частка Вязынкі.

«Дрэвы, на жаль, былі ў вельмі дрэнным, аварыйным стане. Гэта засведчыла спецыяльнае абследаванне, ёсць заключэнне. Да бяды было рукой падаць. Але, як той казаў, калі ты ссек адно дрэва, пасадзі замест яго дзесяць. І хутка мы будзем праводзіць такую акцыю — пасадзім дрэвы на радзіме Янкі Купалы. Сачыце за нашай афішай і даведаецеся, калі гэта будзе. Усе ахвотныя змогуць далучыцца», — расказалі ў музеі.

А такой Вязынка была ў 2019 годзе.

Каментары8

  • Максим Дизайнер
    16.03.2024
    До какой "бяды"?Уток бы накрыло?Что эти чумазые колхозники несут?Реальная причина - бездельникам из местного Зеленстроя по 500 на пол ставки, вместо уборки территории, нужно было бамажки чем-то заполнить.
  • Шос
    16.03.2024
    Сотни лет росли деревья чтобы имбецилам руки поотсыхали
  • Ваша імя.
    16.03.2024
    Максим ДизайнерГэта ж вяз!!! Па 500 ці не , але ж свае некалькі возікаў дроваў, на зямлі не валяюцца. Ды добрых дроваў, калі на пні палядзець. Некалі такія дровы звалі панскімі. Але хутчэй за усё гэтых веліканаў папілавалі на дошкі ды мэблю для розных там ''людцаў з магчымасьцямі''. Не зьдзіўлюся што для мясцовых ды мінскіх лукашэнак. 

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог13

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Герман Кірылаў2

Пуцін адмовіўся публічна прасіць прабачэння за падбіты азербайджанскі самалёт4

Канье Уэст працягвае антысеміцкія размовы ў інтэрнэце і кажа, што ён нацыст9

Новая нейрасетка лакалізуе чалавека ці яго дом па фота знутры кватэры за секунды9

Чалы пра эканоміку: Нешта не ўзлятае «дальняя дуга», відаць, яна надта дальняя3

Балкон з ільвамі і тыграмі: нестандартную кватэру прадаюць у Пінску7

Марыю Калеснікаву ў калоніі вярнулі ў атрад да іншых жанчын10

У Бразіліі самалёт упаў на ажыўленую аўтастраду

Беларуса затрымалі ў Іспаніі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог13

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць