І гэта катастрафічна мала.
У аэрапортах краіны летась абслужылі каля 2,5 млн пасажыраў. Пра гэта расказаў кансультант дэпартамента авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Генадзь Касцюк у праекце БЕЛТА.
Авіякампанія «Белавія» цяпер ажыццяўляе палёты ў 20 аэрапортаў з 10 краін свету. Акрамя гэтага, у Нацыянальны аэрапорт Мінск таксама ажыццяўляюць палёты больш за 10 замежных авіяперавозчыкаў.
«Разам атрымліваецца дзесьці больш за 26 аэрапортаў дзесяці краін свету», — адзначыў Генадзь Касцюк.
Ён не назваў гэтыя краіны, але не складана палічыць на сайце «Белавія». Гэта ААЭ, Азербайджан, Арменія, Грузія, Егіпет, Індыя, Казахстан, Расія, Турцыя, Узбекістан.
Нагадаем, што пасля прымусовай пасадкі 23 мая 2021 года ў Мінску рэйса Ryanair Афіны — Вільня з Раманам Пратасевічам і Сафіяй Сапегай на борце «Белавія» атрымала бан на палёты ў Еўропу.
Каментары
ЗАПРЕТ!!!!!!