Свет88

У Ілана Маска раптам аб'явіўся «сын з Кеніі». Просіць грошай на «ўз'яднанне з бацькам» 

Пост «кенійскага сына Маска» ў твітары (X) за некалькі дзён сабраў больш за 600 тысяч праглядаў і выклікаў бурныя абмеркаванні. 

Фота меркаванага «кенійскага сына Ілана Маска», якое той выставіў у інтэрнэце з просьбай даслаць грошы на «сустрэчу з бацькам». Крыніца: твітар-акаўнт Elon Musk Junior

Мужчына з Кеніі заявіў у твітары, што з’яўляецца сынам мільярдэра Ілана Маска, і для нагляднасці выклаў нібыта сваю фатаграфію з апісаннем таго, якім чынам Маск мог стаць яго бацькам. 

Кеніец адзначыў, што гатовы прыехаць у ЗША на праходжанне ўсіх неабходных тэстаў і што прадстаўнікі мільярдэра ўжо нібыта запрасілі яго ў Штаты.

Аднак на ўсё гэтае «ўз'яднанне з бацькам» мужчына папрасіў данаты ў падпісчыкаў і іншых карыстальнікаў, пакінуўшы спасылку на збор сродкаў (за некалькі дзён ніхто так і не заданаціў).

«Дарагія кенійцы, калі ласка, дапамажыце мне аднавіць сувязь з маім бацькам Іланам Маскам. У пачатку 90-х мая маці працавала менеджарам у кенійскім гатэлі JW Marriott Masai Mara Lodge, дзе таксама пабываў і Ілан Маск. Маці была прыгожай цемнаскурай жанчынай, і я ўпэўнены, менавіта таму яна і спадабалася Маску.

Цяпер я жыву ў крайняй галечы, хоць мой бацька — даляравы мільярдэр. Яго каманда юрыстаў ужо звязалася са мной і настаяла на тым, каб я паехаў у ЗША, дзе неабходна правесці некалькі тэстаў, перш чым мяне прызнаюць яго сынам. Ваш шаноўны ўклад усяго ў адзін даляр будзе мець вялікае значэнне для дасягнення гэтай мэты», — напісаў кеніец у твітары.

Сам мільярдэр пры гэтым ніяк публічна не адрэагаваў на пост, а карыстальнікі сталі масава жартаваць пра ненатуральнае падабенства кенійца з Іланам Маскам, падазраючы першага ў выкарыстанні штучнага інтэлекту для генерацыі твару.

Дасталося кенійцу ў каментарах і ад яго суайчыннікаў, якія таксама ў большасці сваёй не паверылі ў праўдападобнасць фота.

Скрыншоты рэакцый на пост. Інтэрфэйс твітара не падтрымлівае беларускую мову

Аднак знайшліся і тыя, хто паверыў у праўдзівасць гэтай гісторыі і палічыў яе кранальнай.

Такім чынам сябе павялі і некаторыя таблоіды (афрыканскія і замежныя), якія не сталі акцэнтаваць увагу на тым, што пост «кенійскага сына Ілана Маска» выглядае фэйкам.

Каментары8

  • Ни одного, не заслужил
    16.03.2024
    Представляем сколько объявится детей, желающих объединится с сами знаете КЕМ
  • Безенчук
    16.03.2024
    Пусть обаме перезвонит. Тот его с радостью усыновит. 
  • Тридцать сыновей лейтенанта Шмидта
    17.03.2024
    "Кворум был велик — у лейтенанта Шмидта оказалось тридцать сынoвей в возрасте от восемнадцати до пятидесяти двух лет и четыре дочки, глупые, немолодые и некрасивые".

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў9

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка стаў прадзедам29

На выхадныя Дональд Трамп упершыню пасля выбараў прыляціць у Еўропу

«Камунарка» паказала свой адвэнт-каляндар і атрымала хвалю крытыкі9

Улады абвясцілі вайну чэргам на замену суставаў, але, падобна, пакуль прайграюць1

На Беларускай чыгунцы затрымалі яшчэ аднаго грамадзяніна Японіі5

COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання55

Мінздароўя: Тарыфы на платныя прыёмы дактароў-спецыялістаў абмяжуюць для ўсіх юрасобаў1

Гадзіннік смерці: новая мабільная праграма прадказвае час вашай смерці5

Ва Уздзе вырасцілі здаравенны гарбуз незвычайнай формы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў9

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →