Новы сезон пракатных электрасамакатаў афіцыйна стартаваў у Мінску, паведаміў тэлеканал «Беларусь 1».
«Шэрынгавыя электрасамакаты 15 сакавіка запоўнілі вуліцы горада пасля зімовага перапынку. Папярэдне дэвайсы прайшлі агляды і тэхабслугоўванне. Цяпер яны гатовыя да выкарыстання», — гаворыцца ў паведамленні.
Кліентам гэтай паслугі нагадваюць пра выкананне правіл дарожнага руху: не перавышаць хуткасць у 25 км/г, перасоўвацца на электрасамакатах толькі ва ўстаноўленых месцах.
Дарэчы, летась у Мінску адбылося 19 ДТЗ, у якіх атрымалі траўмы пешаходы, якія выкарыстоўвалі «сродкі персанальнай мабільнасці». Як адзначалі ў ДАІ, гэта на 18% больш, чым у 2022-м. Пры гэтым па віне саміх карыстальнікаў самакатаў здарылася толькі тры ДТЗ.
Каментары