Грамадства22

Лёва з «Бі-2» расказаў пра хворую маці ў Беларусі і апошні прыезд на радзіму

Саліст гурта «Бі-2» Ягор Бортнік (сцэнічны псеўданім Лёва) даў інтэрв'ю Беларускай службе «Радыё Свабода». Сярод іншага ўраджэнец Беларусі, які з'ехаў з радзімы ў 19 гадоў, згадаў пра свой апошні прыезд у Беларусь і пра маці, якая там дагэтуль жыве. 

Фота: «Радыё Свабода»

«Не памятаю, колькі гадоў таму [прыязджалі ў Беларусь], але, падобна, каля чатырох гадоў таму. Мы паехалі рабіць такі піяр-дзень, рэкламу нашага канцэрту ў Мінску. Усё прайшло цудоўна, але канцэрту ў выніку не было.

У мяне маці там жыве, я думаю, што наўрад ці яе ўбачу. Яна ў мяне хворая на дэменцыю. Ужо перавезці яе ў нейкую іншую краіну немагчыма з розных прычын. Таму такая асабістая трагедыя яшчэ ёсць. Ёсць нейкія рэчы, непадуладныя мне, таму даводзіцца да гэтага проста прывыкаць», — сказаў спявак.

Згадаў ён і пра свой колішні ад'езд з Беларусі:

«Я з'ехаў з Беларусі ў 19 гадоў. Гэта было вельмі даўно, у 1992 годзе. Тады я развітваўся назаўжды, гэта яшчэ быў такі пераломны момант у гісторыі Савецкага Саюза і ўсяго астатняга. Я проста разумеў, што далягляд найбліжэйшых гадоў складаны. Мне здалося, што будзе лепш, калі я гэты час правяду дзесьці, у нейкай краіне, за мяжой, пачну нейкае іншае жыццё. Праз нейкі час стала зразумела, што ёсць магчымасць прыязджаць і ўсё астатняе, але я ўжо застаўся за межамі Беларусі: Ізраіль, Аўстралія, потым я працаваў у Маскве».

«Бі-2» — расейскамоўны рок-гурт, утвораны ў 1988 годзе ў Бабруйску. Заснавальнікі і ўдзельнікі яго — Шура Бі-2 (Аляксандр Уман — гітара, вакал) і Лёва Бі-2 (Ягор Бортнік — асноўны вакал). 

У 2020-м музыкі «Бі-2» падтрымалі пратэсты ў Беларусі, а ў 2022-м асудзілі агрэсію Расіі супраць Украіны.

25 студзеня 2024-га музыкі гурта «Бі-2 былі затрыманыя ў Тайландзе, што нібыта выступалі ў гэтай краіне з канцэртамі без адпаведнага дазволу. Расійскія ўлады дамагаліся дэпартацыі музыкаў у Расію, але ўрэшце іх удалося вызваліць і вывезці з Тайланда.

Каментары2

  • Голем
    15.03.2024
    [Рэд. выдалена]
  • бабруйчанін
    15.03.2024
    У 18 годзе Бі 2 у Бабруйску дзля бабруйчан землякоу зрабіла Шоу Свята БЕЗкаштоуна Гледачей сабралось болей 100 тыс з усей Беларусі з рф з Украіна ..шмат
    У Беларусі у Бабруйску ...ні у Масква ці ТєльАвів

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ8

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Усе навіны →
Усе навіны

Крэмль назваў адстаўку Асада асабістым рашэннем таго2

У Мінску прадаюць кватэру Кандрата Крапівы2

Журналістку Вольгу Радзівонаву прыгаварылі да 4 гадоў калоніі

Лукашэнка прапанаваў рабіць аўтобусы са шклопластыку8

Майнінгавая фірма ў Мінску сышла ў банкруцтва з доўгам 2 мільёны рублёў

18-гадовая дзяўчына зняла відэа ў тыктоку, імаверна, пра свайго хлопца-міліцыянта — яе затрымалі за непавагу да органаў10

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў Сірыі6

Артхаус у беларускай вёсцы. Новы спектакль Карняга, на які ізноў было амаль немагчыма выхапіць квіткі2

Даляр падаражэў упершыню за сем таргоў зніжэння і амаль адразу на тры капейкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ8

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Галоўнае
Усе навіны →