Нігерыец перавёз у Нямеччыну 94 сваякоў. На дапамогу ім ідзе 1,5 мільёна еўра ў год
Таксама ён аформіў апеку над 24 дзецьмі.
44-гадовы Джонатан А. прызнаў бацькоўства над 24 дзецьмі і такім чынам атрымліваў вялізныя выплаты з дзяржаўнага бюджэту, піша Bild.
У сацыяльных сетках Джонатан А. вядомы пад псеўданімам Mr. Cash Money: тамака ён выкладвае відэа з пачкамі купюр і дарагімі машынамі.
З дапамогай Джонатана 94 чалавекі пераехалі ў Нямеччыну ў статусе яго сваякоў: на іх утрыманне агулам ішло каля 1,5 млн еўра ў год.
Пасля таго, як гэтая інфармацыя выявілася, улады Дортмунда перасталі пералічваць дапамогу на рахунак нігерыйца — дзеянне сведчанняў аб бацькоўстве было прыпынена.
Пры гэтым гарадскія ўлады пакуль што не могуць сказаць, колькі такіх выпадкаў з «фальшывым бацькоўствам» зафіксавана ў Дортмундзе. У адміністрацыі горада падкрэсліваюць, што гэтую праблему трэба вырашаць на федэральным узроўні.
Каментары