Чвэрцьфінал на тэнісным турніры ў Каліфорніі паміж другой і шостай ракеткамі свету спынілі з-за нашэсця пчол
Рой аказаўся маленькім — усяго 3500 пчол.
Матч 1/4 фіналу прэстыжнага турніру АТП (Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў) у Індыян-Уэлсе паміж Карласам Алькарасам і Аляксандрам Зверавым быў спынены з-за нашэсця пчол.
Арганізатары звярнуліся да пчаляра Лэнса Дэвіса, які адгукнуўся на «экстраны выклік». Ён прыехаў на стадыён і пачаў збіраць пчол без усялякіх ахоўных касцюмаў. Паводле яго слоў, рой аказаўся маленькім — усяго 3500 пчол.
Праз дзве гадзіны тэнісісты ўсё ж дагулялі паядынак. Вікторыю святкаваў іспанец, другая ракетка свету Карлас Алькарас.
Арына Сабаленка ў жаночай сетцы турніру вылецела ў 1/8 фіналу, Вікторыя Азаранка ў 1/16 фіналу.
Каментары