Меркаванні66

«Перамовы аб вызваленні палітзняволеных трэба ўжо весці не з Лукашэнкам, а з Крамлём» — Стрыжак

У эфіры «Еўрарадыё» кіраўнік «Байсола» Андрэй Стрыжак выказаўся наконт ідэі абмену палітвязняў.

Андрэй Стрыжак Андрей Стрижак Andrey Stryzhak
Андрэй Стрыжак. Скрын відэа: EuroradioLive / YouTube

Па словах Стрыжака, «калі мы сыходзім на такі цынічна-практычны ўзровень камунікацыі з беларускімі дэ-факта ўладамі, то трэба проста разумець — калі ты ідзеш гандлявацца на рынак, то ты павінен мець грошы альбо іншы тавар, каб штосьці на штосьці мяняць».

Некаторыя лічаць, што ў пытанні абмену можна выкарыстаць санкцыі. Але на гэта Стрыжак заўважае, што санкцыі прымаліся Захадам для ўласных патрэбаў, а не з-за таго, што ў Беларусі паўтары тысячы палітзняволеных.

Ён нагадвае, што першы моцны пакет быў прыняты пасля таго, як беларускія ўлады пасадзілі самалёт з Пратасевічам: «Тады была пагроза паветранай бяспецы. Для Захаду марская і паветраная бяспека з'яўляюцца сакральнымі, недатыкальнымі».

Другая хваля санкцый была, калі Лукашэнка пачаў гібрыдныя атакі на Літву, Латвію і Польшчу праз выкарыстанне мігрантаў.

«Ні там, ні там не было моцнага беларускага кампанента», — заўважае Стрыжак.

Таму ён сумняваецца ў тым, што Захад пойдзе на адмену часткі санкцый у абмен на вызваленне часткі палітзняволеных. Да таго ж істотна змянілася ўнутрыпалітычная сітуацыя ў Беларусі, што не спрыяе вядзенню перамоваў:

«Сёння мы маем сітуацыю, калі ўлада ва ўсіх, нават маленькіх сваіх кроках, залежная ад Крамля. Таму я нават тэарэтычна не дапускаю асобнай гульні Лукашэнкі на заходнім накірунку. Яму проста адсякаюць такія магчымасці. Таму я не веру ў нейкія сепаратныя перамовы. Калі весці перамовы, то не з Лукашэнкам, а з Крамлём. А ён у гэтым абсалютна не зацікаўлены».

Чытайце яшчэ:

«Некаторыя баяцца запэцкаць свае белыя пальчаткі». Класкоўскі пакрытыкаваў падыход дэмсілаў

Вячорка пра варыянт абмяняць палітвязняў на расійскіх агентаў і ваеннапалонных: Абмяркоўвалі. Дэталяў не магу агалошваць

«У людзей не было часу нармальна сабрацца». Стрыжак пра дэталі апошняй хвалі эвакуацыі з Беларусі 

Каментары6

  • Ещё рано
    11.03.2024
    По факту он прав. [.....} из ума дед не контролирует Беларусь и выполняет инструкции Кремля, который контролирует и деда, и Беларусь.
     Только вопрос, что стрижак предлжит Кремлю, чтобы тот сгласился на освобождение политических ?
     Да, дед - отыгранная монета, почти отыгранная. Но, ещё не вся грязная работа, в пользу России, Кремля, русского мира в Беларуси, сделана дедом. Ещё не уничтожен последний беларуский беларус.
     Поэтому, нет смысла вести переговоры ни с дураком с фамилией похожей на лукашенко, ни с Кремлём.
     Кремлю НУЖНЫ политзаключённые беларусы в Беларуси !, ....
  • Антон
    11.03.2024
    катэгарычна не згодзен. Лукашэнка банкрот, які спрабуе прадаць Беларусь як мага даражэй. Па ўмовах зделкі кватэра( краіна) павінна быць без мэблі і жыльцоў. У дадзенай сітуацыі без СМІ, дыструктыўных партый, неўладных арганізацыяў і патрыётаў-апазіцыянераў. Выконваючы пажаданні пакупніка( Пуціна) , у якасці прэдпрадажнай падрыхтоўкі краіны былі ліквідаваны СМІ, партыіі,грамадскія арганізацыі . Патрыёты выціскнуты з краіны альбо знаходзяцца за кратамі. Продажу краіны нічога не замінае. Якія перамовы з Пуціным якога ізаляцыя апанентаў цалкам задавальняе?
  • Василь
    11.03.2024
     Сколько же неумных людей допускают к эфиру.
    И идёт пустая болтовня.
    Стрижак, сидел бы под веником  тихо, и не отсвечивал- так может и за умного сойдешь...

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка20

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка

Усе навіны →
Усе навіны

Імаверны прэм'ер Літвы: Штучныя абмежаванні для беларусаў нелагічныя. Беларусы дапамагаюць эканоміцы Літвы12

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА37

«Ты здзейсніла сапраўдны ўчынак». «Дынама» запісала ВІДЭА з падзякай жанчыне ў чырвона-зялёным23

Продажы новых аўтамабіляў у Беларусі зноў паставілі рэкорд2

«Зноў з'езджу ў Мінск, усё вырашым». Украінскі дэпутат, які прыязджаў у Беларусь, заклікаў Зяленскага да перамоваў з Расіяй10

Чаму выбаршчыкі галасавалі за Трампа?4

Гендырэктар «Беларусьфільма»: «Лістапад» — гэта БРІКС у сферы кіно3

«Што возьмеш з гэтага дзеда?» На беларускай трыбуне падчас матчу ў Варшаве здарылася патасоўка4

Ліквідавана Пінская каталіцкая духоўная семінарыя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка20

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка

Галоўнае
Усе навіны →