Грамадства6060

Былая жонка абвінаваціла журналіста Змітра Панкаўца ў хатнім гвалце

Ганна Клімовіч, ІТ-менеджарка і экс-жонка журналіста «Радыё Свабода» Змітра Панкаўца, апублікавала ў фэйсбуку пост пра адносіны з ім. Паводле словаў Ганны, цягам шасці гадоў у адносінах Зміцер сістэматычна ўжываў да яе фізічны і псіхалагічны гвалт — даходзіла нават да страсення мозгу. Зміцер у сваім допісе пераконвае у адваротным — што менавіта ён быў ахвярай гвалту з боку жонкі.

Ніякі гвалт недапушчальны. Заява «Нашай Нівы» па сітуацыі з Ганнай Клімовіч і Змітром Панкаўцом

Зміцер Панкавец працаваў да 2021 года ў «Нашай Ніве», цяпер ён супрацоўнік «Радыё Свабода». Фота з фэйсбука
Ганна Клімовіч, фота з фэйсбука

У публікацыі Ганны прыведзена тры выпадкі гвалту, але яна тлумачыць, што насамрэч іх было больш — яна ўключыла ў допіс тыя кейсы, якія адбываліся пры сведках.

Першы з выпадкаў меў месца ў 2018 годзе. Тады паміж Змітром і Ганнай адбылася сварка, і ён ужываў сілу, каб не даць дзяўчыне выйсці з памяшкання, адабраў пашпарт. Ганна расказвае, што ў адказ на спробу яго забраць Зміцер падняў яе і кінуў на падлогу, дзяўчына ўдарылася галавой аб знешні вугал сцяны і атрымала страсенне мозгу.

Другая гісторыя падобная — падчас сваркі Панкавец сілай утрымліваў дзяўчыну ў памяшканні, адабраў у яе тэлефон і заблакаваў дзверы. Дзяўчына спрабавала забраць тэлефон, але атрымала ў адказ сінякі, а потым, як кажа Ганна, Зміцер вывесіў яе тулавам уніз з балкона чацвёртага паверха дома са словамі «Хочаш выходзіць — давай». Скончылася тым, што мужчына проста стаміўся яе так трымаць і паставіў на ногі.

Трэці выпадак звязаны са шлюбам Змітра і Ганны, які не пратрымаўся і году. Дзяўчына расказвае, што пайшла на яго з неахвотай, бо ўжо на той час у іх са Змітром адносінах былі праблемы, але Панкавец адказваў на сумненні, што яна проста хвалюецца перад вяселлем. Чарговая складаная размова падчас шлюбу, кажа Ганна, скончылася тым, што Зміцер парэзаў сабе рукі. Потым, уначы, да пары прыехала віленская паліцыя, бо суседзі пачулі, як Зміцер б’е кулакамі па сценах. Ганна ўрэшце з’ехала да іншага мужчыны.

Да свайго допісу Ганна прымацавала скрыншоты перапіскі са Змітром. У іх Зміцер прызнаецца ў збіцці яе хлопца («Я прапрацаваў тое, што збіў твайго д*****ба, і буду збіваць далей пры кожнай сустрэчы»), жадае дзяўчыне памерці ў пакутах і ад раку, а таксама абражае яе.

Дзяўчына адзначае, што цягам адносінаў маўчала пра гвалт у тым ліку з-за нежадання сапсаваць рэпутацыю Панкаўца.

Здымкі, якія апублікавала Ганна.

Ганна распавяла «Нашай Ніве», што пасля выпадку са страсеннем Зміцер абяцаў ёй звярнуцца да псіхатэрапеўта: «Ён пераконваў, што вельмі шкадуе і не трымае сябе ў руках. Звычайна, казаў ён, гэта не моцна яму перашкаджае жыць, але ён зробіць усё, каб я да яго вярнулася і даравала яму, таму гатовы ісці да псіхолага і разбірацца з гэтай праблемай».

Дзяўчына расказвае, што на той час паверыла ў каханне Змітра і ў тое, што ён пойдзе да псіхолага, таму вырашыла вярнуцца да яго.

Пасля трэцяй гісторыі, калі Ганна зноў ад яго сышла, Зміцер усё ж знайшоў сямейную псіхатэрапеўтку — але, мяркуе дзяўчына, для яго гэта было проста нагода, каб запрасіць Ганну сустрэцца.

Дзяўчына расказвае, што яе допіс больш быў скіраваны на рэакцыю агульных знаёмых, якім вядомая толькі пазіцыя Змітра датычна адносінаў і якія праз гэта сталі менш стасавацца з Ганнай.

Зміцер адказаў на публікацыю Ганны сваім допісам. У ім ён сцвярджае, што насамрэч гэта ён цярпеў ад гвалту з боку дзяўчыны: Панкавец піша пра ўдары ў твар і нават нагой у грудзі, якія атрымліваў ад Ганны. Паводле яго, у адказ на яго жаданне сысці Ганна спрабавала задушыць сябе кабелем, пастаянна абражала яго, кантралявала яго сацсеткі і адносіны з сябрамі.

Першую гісторыю з паста Ганны Зміцер пацвярджае, але кажа, што ён дзяўчыну штурхнуў, а не мэтанакіравана біў. Гісторыю з балконам называе выдуманай.

Панкавец піша, што Ганна здрадзіла яму ў першы месяц шлюбу і сышла, і праз гэта ў яго пачаліся дэпрэсія і ПТСР, ён праходзіць псіхатэрапію і п'е антыдэпрэсанты. Эпізод з рэзаннем рукі Зміцер пацвярджае — маўляў, хацеў, каб «фізічны боль перабіў эмацыйны». І кажа, што ўсе іншыя доказы будуць у судзе.

Чытайце таксама:

«Яе звалі Ліза». У Варшаве прайшоў Марш у памяць аб згвалтаванай і забітай беларусцы РЭПАРТАЖ

«Мне пашчасціла. А Лізе — не». Пасля смерці беларускі ў Варшаве ў сеціве шырыцца хэштэг #хопіцьгвалціць — вось што пішуць

«Ён паваліў мяне на зямлю, выратавалі вузкія джынсы». Беларускі распавядаюць пра гвалт, з якім сутыкнуліся

Каментары60

  • Мова
    10.03.2024
    Пазітыўнае ў гэтай гісторыі толькі тое, што героі лістуюцца беларускай мовай )))
  • Вар'яцкі свет
    10.03.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Вось
    10.03.2024
    Не апраўдваю дзеянні Панкаўца, але тут падаецца псіхолаг патрэбны абоім, асабліва калі жонка сапраўды здрадзіла яму ў першы месяц шлюбу. З такімі трэба адразу разыходзіцца, бо на здрадзе сям’ю не пабудуеш.

«Далей будзе толькі больш». Беларус-распрацоўшчык у галіне ШІ, які працуе ў Нью-Ёрку, расказаў, што нас чакае14

«Далей будзе толькі больш». Беларус-распрацоўшчык у галіне ШІ, які працуе ў Нью-Ёрку, расказаў, што нас чакае

Усе навіны →
Усе навіны

Экстрэмісцкім фарміраваннем упершыню прызналі тэатральную трупу4

У Віцебску загарэўся гандлёвы цэнтр. Ёсць пацярпелыя

У Бразіліі святар упаў на машыне з 20-метровай вышыні, але выжыў

Стала вядома, колькі афіцэраў у беларускае войска сёлета прызвалі з запасу1

Некаторыя беларускія банкі значна павысілі стаўкі па валютных укладах1

Квіткі на цягнік з Мінска ў Калінінград за дзень падаражэлі ў 2-3 разы

Праз тры гады змагання за свае правы першай сям’і беларусаў у Грузіі канчаткова адмовілі ў прытулку8

У Ашмянскім раёне мужчына лінуў бензінам у печку, каб лепш гарэла1

ФІФА «аддала» Крым Расіі падчас лёсавання кваліфікацыі ЧС-20261

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Далей будзе толькі больш». Беларус-распрацоўшчык у галіне ШІ, які працуе ў Нью-Ёрку, расказаў, што нас чакае14

«Далей будзе толькі больш». Беларус-распрацоўшчык у галіне ШІ, які працуе ў Нью-Ёрку, расказаў, што нас чакае

Галоўнае
Усе навіны →