БЧБ-нявеста Іна Зайцава расказала, як зарабляе ў Швейцарыі 4000 еўра
Іна Зайцава жыве ў швейцарскім Люцэрне, дзе пасля пераезду бралася за любую працу.
Спачатку Іна Зайцава прыбірала пакоі. А праз паўтара года жыцця ў Швейцарыі вывучыла нямецкую мову і ўладкавалася прадаўцом на запраўку, піша «Белсат».
Іна расказвае пра заробак:
«Калі мыла ўнітазы — 30 франкаў за гадзіну, гэта крыху больш за 30 еўраў. Цяпер крыху менш атрымліваецца, бо там я была індывідуальнай прадпрымальніцай, і тая стаўка ўключала ў сябе ўсе мае рызыкі, бальнічныя і гэтак далей. Цяпер я зарабляю 27 франкаў за гадзіну. Але ў мяне ўжо ёсць аплатны 5-тыднёвы адпачынак і 13-ы заробак да Новага года».
За месяц атрымліваецца прыблізна 4000 еўра. Муж Іны працуе ў фірме, якая стэрылізуе медычныя інструменты для шпіталя. У яго прыкладна такі ж заробак.
Жанчына падлічвае расходы:
«Кватэра ў Люцэрне абыходзіцца ў 1400 еўраў. Плюс 750 — медычнае страхаванне на ўсю сям’ю. Дзесьці 1200 трэба на прадукты і побытавыя выдаткі. То-бок аднаго заробку хапае, каб жыць нармальна. А другая заработная плата дазваляе сям’і жыць проста вельмі свабодна».
З мужам яны пасля пераезду ў Швейцарыю разыходзіліся (афіцыйна не разводзіліся), але ўжо памірыліся.
«Мы былі ўпэўненыя, што нічога нас больш не звязвае. Але ў выніку прайшлі праз паміранне свайго першага рамантычнага — сямігадовага! — кахання і перайшлі на новы этап. У шмат якіх сем’ях так. Гэтае ружовае і ванільнае мусіць памерці, каб людзі сапраўды пазнаёміліся адно з адным, а не са сваймі чаканнямі адно ад аднаго. Ну вось, мы пражылі наш сямігадовы крызіс. Ідзём далей, я ўпэўненая».
«У дзень магу зарабіць 200 еўра». БЧБ-нявеста расказала, кім працуе ў Швейцарыі і як яе сына булілі ў школе
«Ніхто не перашкаджаў пратэсту быць нямірным. Хто хацеў, у таго быў нямірным» — БЧБ-нявеста
Пра жыццё ў Швейцарыі, разрыў з мужам і пра тое, чаму прайграў мірны пратэст — глядзіце новы «Ток» з БЧБ-нявестай Інай Зайцавай
«Будзем эгаістычна клапаціцца пра сваю сям'ю». БЧБ-нявеста прадае рэчы і вымушана з’язджае з Украіны
Каментары