Дзяржаўным беларускім пісьменнікам далі грант ад адміністрацыі Пуціна
Дзяржаўны Саюз пісьменнікаў Беларусі атрымаў грант Адміністрацыі прэзідэнта РФ на правядзенне літаратурнага фестывалю «Русь і Беларусь адзіная».
Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі старшыня Мінскага гарадскога аддзялення арганізацыі Міхаіл Пазнякоў, піша «Позірк».
Фестываль адкрыецца 5 красавіка ў Мінску пры падтрымцы музея Вялікай Айчыннай вайны і іншых дзяржструктур. Частка мерапрыемстваў пройдзе ў расійскім Ліпецку, «фінансаванне цалкам ажыццяўляецца праз Ліпецкую пісьменніцкую арганізацыю», — дадаў Пазнякоў.
«Спецыяльна рыхтуем для гэтага сумеснае выданне», — сказаў ён.
На прэс-канферэнцыі згадалі таксама выпуск кніг за кошт дзяржавы (на гэты раз беларускай, а не расійскай). У 2024-м за бюджэтныя сродкі выдалі кнігу супрацоўніцы рэдакцыі газеты Адміністрацыі Лукашэнкі «СБ. Беларусь сегодня» Ірыны Аўсеп'ян, якая ўключае матэрыялы, раней апублікаваныя там.
Каментары