Грамадства99

«Адразу нават не зразумелі, як усё кепска». Беларус расказаў, як перасякаў польскую мяжу

Tochka.by пагаварыла з мінчуком, які вяртаўся ў Польшчу праз Брэст пасля закрыцця яшчэ двух літоўскіх пунктаў пропуску. З 1 сакавіка абмежаванні закранулі «Прывалку», праз якую раней пралягаў альтэрнатыўны маршрут у Варшаву.

Фота чытача

Андрэй (імя змененае) прызнаўся, што адправіцца ў Мінск з Польшчы ён вырашыў не для таго, каб сустрэцца з сябрамі або наведаць родных. З'ездзіць у Беларусь яго прымусілі тэрміновыя справы.

Суразмоўца абраў у якасці сродку перамяшчэння аўтамабіль. Білет на аўтобус, на яго думку, стаў занадта дарагім — 240 злотых (195 рублёў). У выніку на машыне нават пры запраўцы ў Польшчы выходзіць танней.

Яшчэ да закрыцця літоўскіх пунктаў пропуску, 28 лютага, на шлях з Варшавы да Брэста беларус патраціў 15 гадзін, 12 з іх — на перасячэнне мяжы. Але на дарогу назад пайшло ўдвая больш часу.

Чарга пайшла ў лес

На зваротным шляху беларус аказаўся каля памежнага пераезду 2 сакавіка а 16:00, мяркуючы, што нават пры ўзрослым попыце ў панядзелак ахвотных будзе не так шмат, як у чацвер-пятніцу (перад доўгімі выходнымі).

Фота чытача

Але яго адразу здзівіў той факт, што чарга легкавікоў ішла ў лес.

«Звычайнай дарогі да «адстойніка» не хапіла. І ў нейкі момант чарга збочыла на прасёлкавую. Нават берасцейскія кіроўцы дзівіліся, адзначаючы, што такога ніколі не бачылі», — распавёў суразмоўца.

Да шлагбаума ён дабраўся толькі праз 13 гадзін — да пятай раніцы. У так званай зоне чакання беларус прастаяў яшчэ тры гадзіны — да 08:00.

У 09:20 кіроўца заехаў у беларускі пункт пропуску, а 11:10 прайшоў пашпартны кантроль, а 12:00 заехаў на мост, а 13:00 прыехаў да палякаў і а 15:00 перасёк мяжу. Разам: 23 гадзіны.

Паводле ацэнак Андрэя, на беларускім баку працуюць больш аператыўна. Напрыклад, нашы мытнікі адразу праглядаюць машыну пасля пашпартнага кантролю.

Польскія ж чакаюць, пакуль збяруцца некалькі (як правіла, чатыры). Адпаведна, час прастойвання ў «нейтралцы» залежыць ад таго, як хутка ўсё будзе адбывацца наперадзе.

Таксама з нязвыклага суразмоўца адзначыў, што аўтобусы задоўга да мяжы стаялі ў два шэрагі. Раней ён такога не назіраў. Таму, хутчэй за ўсё, нават пры наяўнасці асобнай каляіны, такі спосаб пераезду таксама моцна зацягнецца.

Бізнэс на пакутах

На фоне ажыятажу зноў паўстаў бізнэс па продажы месцаў у чарзе. Мясцовыя «прадпрымальнікі» падыходзяць да ўладальнікаў мінскіх нумароў. Па прызнанні Андрэя, яму прапановы на розных участках паступалі тройчы — першы раз яшчэ на апошняй запраўцы.

Фота чытача

Цэны за тое, каб апынуцца на сто машын бліжэй, вар'іраваліся ад $80 да $60 і 60 еўра.

Першапачаткова не было зразумела, наколькі ўсё дрэнна. У моманце сабралася больш за 350 машын (яны расцягнуліся прыкладна на тры кіламетры). Але суразмоўца ўсё ж вырашыў не «карміць» хітрых бізнэсоўцаў.

Хоць такі даход нельга назваць адназначна «дармовым». Берасцейскія кіроўцы ж таксама стаяць у чарзе. І не прапускаюць перад сабой, а сапраўды прадаюць сваё месца, пасля чаго з'язджаюць.

Як прайсці беларуска-польскую мяжу хутка?

У Андрэя ўжо з'явіўся «план Б». Пакуль стаяў у чарзе, берасцейскія аўтамабілісты распавялі, як у гэтых умовах дабрацца адносна хутка і бюджэтна.

З Варшавы да Тэрэспаля і з Брэста да Мінска можна даехаць на цягніку (як і наадварот). А мяжу перасекчы на маршрутцы, якая злучае прыгранічныя гарады. Яна ходзіць часта, таму знайсці месца і купіць білет па факце не складзе праблем.

Астатняе — у любым выпадку латарэя. Андрэй мог бы абяцаць сабе пакуль на мяжу ні нагой. Але ёсць асабістыя і бытавыя абставіны, якія перыядычна прымушаюць вяртацца на радзіму.

Каментары9

  • Kot
    08.03.2024
    Позабавило, что статья называет "не дармовым" способ заработка по продаже места в очереди за 60-80$. Наверное, в Бресте много предложений работы, где за ничегонеделание с нулевой квалификацией в месяц платят 60*22=1320$?
  • Quad
    08.03.2024
    Если отфильтровать перекупов, а также рвущихся отдохнуть на выходных в Европе от диктатуры хатаскрайников - очередь уменьшится на 70%.
  • Влад
    08.03.2024
    Хатаскрайников не жалко!

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь57

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

«Для мяне гэты занятак — не каб пакласці паштоўку ці фотку ў шуфляду». Як і для чаго краязнаўца набывае старыя фатаграфіі з Беларусі1

У Іспаніі затрымалі беларуса, якога называюць адным з лідараў злачыннай міжнароднай хакерскай групоўкі

Telegram патлумачыў глабальны збой вайной на Блізкім Усходзе

Пскоўскі мастак захацеў паваяваць з бел-чырвона-белым сцягам, але нашкодзіў сабе самому8

ЕС падтрымаў значнае павышэнне пошлін на кітайскія электрамабілі

У цэнтры Брэста паставілі незвычайны арт-аб'ект

Трэснуў будынак гімназіі ў Віцебску, вучняў перавялі ў іншыя школы

«Усе фігачылі па орках з усмешкай на твары. Мяне затрохсоцілі, і ўсмешкі зніклі»27

Прадзюсара Аляксандра Чахоўскага будуць завочна судзіць ужо другі раз

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь57

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →