Грамадства2121

Сёстры Свята-Елісавецінскага манастыра прыехалі ў Ірландыю зарабіць «на праекты»

Сёстры з Мінска распавядаюць, што грошы ім патрэбныя для працы «з псіхічна хворымі, бяздомнымі, былымі зняволенымі і нарказалежнымі ў Мінску».

Алена Валынец у Ірландыі. Фота: globalsistersreport.org

Сёстры Свята-Елісавецінскага манастыра Алена Валынец (Helen Volynets) і Вераніка Васільева (Veronica Vasilyeva) прыехалі ў Ірландыю, каб зарабіць грошы «на свае праекты», прадаючы абразы. Пра гэта гаворыцца ў артыкуле журналісткі Сары Макдональд (Sarah Mcdonald), апублікаваным у Global Sisters Report, звярнуў увагу Reform.by.

Наведвальнікам езуіцкай парафіі ў Дубліне, а таксама парафій і школ графстваў Монаган і Лаўт сёстры з Мінска распавядаюць, што грошы ім патрэбныя для працы «з псіхічна хворымі, бяздомнымі, былымі зняволенымі і нарказалежнымі ў Мінску».

Пра сваё знаходжанне ў Ірландыі Алена Валынец сказала: »Ірландцы зрабілі ўсё магчымае, каб нам было камфортна». Сёстры спыніліся ў Медыцынскіх місіянерак Марыі ў Дроэдзе (the Medical Missionaries of Mary in Drogheda), якія, паводле яе слоў, былі да іх вельмі добрыя, бо «раней яны выконвалі такую ж працу».

У артыкуле згадваецца адмова арганізатараў каляднага кірмашу ў брытанскім Ўінчэстэры прымаць прадстаўнікоў Свята-Елісавецінскага манастыра з-за яго падтрымкі агрэсіі Расіі супраць Украіны. Валынец прызнала, што рашэнне Уінчэстэрскага сабора ўдарыла па іх фінансава: «Гэта вялікая страта, і нам не ўдалося сустрэцца з тымі людзьмі, якія прыйшлі нас шукаць. Мы знерваваліся «але пайшлі на рынак у Голуэй», горад на захадзе Ірландыі, а таксама ў Белфаст (Паўночная Ірландыя).

На пытанне, ці дапамагае манастыр уцекачам ад вайны ва Украіне, Валынец адказала: «Мы дапамагаем уцекачам і збіраем гуманітарную дапамогу і грошы ў манастыры. У нас ёсць чалавек, які прыязджае за гэтымі грашыма і прывозіць іх ва Украіну ў якасці дапамогі» (гаворка пра акупаваныя ўкраінскія тэрыторыі — заўв. reform.by).

Яны збіраюцца вярнуцца ў Ірландыю пазней у гэтым годзе, бо атрымалі шэраг новых запрашэнняў ад прыходаў. «Некаторыя людзі вельмі цікавяцца абразкамі, таму што ў Ірландыі вельмі складана знайсці іконы добрай якасці», — заявіла сястра Алена Валынец.

***

Свята-Елісавецінскі манастыр і яго духоўнік протаіерэй Андрэй Лемяшонак вядомыя публічнай падтрымкай агрэсіўнай вайны Расеі супраць Украіны. Манастыр неаднаразова арганізоўваў мерапрыемствы ў падтрымку расейскай агрэсіі. На 9 мая 2023 года быў праведзены «хрэсны ход» з расійскім сцягам з літарай «Z», сцягам у колерах георгіеўскай стужкі. Па благаславенні протаіерэя Андрэя Лемяшонка заснавана група «Дапамога братам». У ёй вернікам прапануюць падтрымаць расейскіх вайскоўцаў ва Украіне: выслаць ім цёплыя рэчы, пералічыць грошы ці напісаць ліст. Вядома, што манастыр закупіў для ваенных 9 аўтамабіляў. Аляксандр Лукашэнка хваліў Свята-Елісавецінскі манастыр за дапамогу расійскім вайскоўцам.

Некалькі тыдняў таму ў манастыры прайшоў дабрачынны канцэрт, прымеркаваны да 23 лютага, пад назвай «сваіх не кідаем» — лозунгам расейскіх Z-прапагандыстаў.

Каментары21

  • bhagawan
    08.03.2024
    pakul pravasłaŭnaja carkva padtrymlivaje ahresiŭnuju valnu - jana praklataja! ničoha nie davajcie hetym manaškam, hetyja achviaravańni pojduć na zabojstva ukraincaŭ!
  • А.
    08.03.2024
    Як яны візы атрымоўваюць?
  • Пытаннечка
    08.03.2024
    Вось хто ім візы дае? Пасол Вялікай Брытаніі ў Беларусі навядзіце парадак у сваім бардаку

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх19

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх

Усе навіны →
Усе навіны

«Яны мяне атруцяць». Выходзіць кніга з успамінамі Аляксея Навальнага1

Зяленскі падарыў Папу Рымскаму карціну, прысвечаную трагедыі ў Бучы1

Ілан Маск прэзентаваў таксі-беспілотнік — без руля і педаляў7

Сабаленка з цяжкасцю, але прабілася ў фінал турніру ва Ухані4

У старой савецкай «панэльцы» ў Мінску прадаецца пяціпакаёвая кватэра з трыма балконамі1

Як можа змяніцца палітыка Літвы адносна Беларусі, калі на выбарах перамогуць левыя ці радыкалы

Стане яшчэ халадней3

Лукашэнка прапанаваў вырошчваць у Гомельскай вобласці персікі9

«Субстанцыя»: новы хорар з Дэмі Мур не шкадуе нікога5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх19

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх

Галоўнае
Усе навіны →