Грамадства77

Завялі крыміналку, але потым замялі. Такі факт быў у біяграфіі ахоўніка Лукашэнкі, які стаў намеснікам яго кіраўніка спраў

6 сакавіка Аляксандр Лукашэнка прызначыў намесніка начальніка сваёй службы бяспекі, 42-гадовага Мікалая Шкрэда, намеснікам кіраўніка яго спраў. Між тым у біяграфіі сілавіка, які больш за 20 гадоў ахоўваў Лукашэнку, ёсць адна цікавая дэталь. У 2008 годзе ў дачыненні да яго распачалі крымінальную справу за злоснае хуліганства, піша «Люстэрка».

Паводле звестак Belpol, Мікалай Шкрэд пачаў служыць у Службе бяспекі Лукашэнкі (нумар вайсковай часці — 01549) яшчэ з верасня 2002 года. З таго часу прайшло шэсць гадоў, як ён патрапіў у крымінальную сітуацыю.

20 снежня 2008 года малады капітан Мікалай Шкрэд разам са сваім калегам (таксама капітанам) Алегам Копацем праводзілі вольны час у «Данькоў-клубе», які тады знаходзіўся на вуліцы Мяснікова ў Мінску. Каля другой гадзіны ночы сілавікі падняліся на чацвёрты паверх клуба, каб трапіць на дыскатэку. На ўваходзе дзяжурыў ахоўнік Фурсевіч, які іх на танцпол не пускаў. У выніку адбыўся канфлікт.

Belpol прыводзіць вытрымку з матэрыялаў крымінальнай справы:

«Знаходзячыся на чацвёртым паверсе і трымаючы ў руках па шклянцы з напоямі, жадаючы прадэманстраваць сваю фізічную перавагу і грэбаванне агульнапрынятымі нормамі паводзін у грамадстве, Шкрэд, дзейнічаючы наўмысна, нанёс раней незнаёмаму ахоўніку клуба Фурсевічу, які не пускаў яго і Копаця на дыскатэку, удар нагой у левую нагу вышэй сцягна. Пасля чаго, дзейнічаючы наўмысна, групай асоб, з хуліганскіх памкненняў, груба парушаючы грамадскі парадак і выказваючы відавочную непавагу да грамадства, Шкрэд і Копаць, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, нанеслі Фурсевічу не менш чатырох удараў кулакамі рук па целе, руках і твары».

Але на гэтым ахоўнікі Лукашэнкі не супакоіліся. Фурсевіч збег на лесвічную пляцоўку паміж чацвёртым і трэцім паверхамі клуба. Абодва сілавікі рушылі ўслед за ім.

«Шкрэд, працягваючы свае супрацьпраўныя дзеянні, не звяртаючы ўвагі на заклік Фурсевіча супакоіцца, нанёс яму ўдар кулаком у твар», — гаворыцца ў матэрыялах справы.

У выніку пасля бойкі ў ахоўніка начнога клуба была рана ў вобласці правага кута рота, ранкі грудной клеткі, пахвіннай вобласці, задняй паверхні пляча і перадплечча. Эксперты кваліфікавалі іх як лёгкія цялесныя пашкоджанні, якія пацягнулі за сабой кароткачасовы разлад здароўя.

У выніку ў дачыненні да Шкрэда і Копаця распачалі крымінальную справу па ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства, здзейсненае групай асоб). Артыкул прадугледжвае розныя варыянты пакарання: арышт, або да трох гадоў абмежавання волі, або ад аднаго года да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Аднак у 2009 годзе справу закрылі па п. 2 ч. 1 арт. 29 КПК (абставіны, якія выключаюць вядзенне па крымінальнай справе). Следчыя не знайшлі ў дзеяннях сілавікоў складу злачынства.

Мікалай Шкрэд збірае кавуны на падворку Лукашэнкі. Фота: president.gov.by 

«Наяўнасць судзімасці паводле такога артыкула аўтаматычна выключала далейшую працу ў Службе бяспекі Лукашэнкі», — тлумачыць прадстаўнік Belpol Уладзімір Жыгар.

Экс-сілавік упэўнены, што справа ў дачыненні да Шкрэда і Копаця была закрытая з-за таго, што яны былі ахоўнікамі Лукашэнкі.

«Гэтыя людзі прадстаўлялі Службу бяспекі, і, магчыма, іх кіраўніцтва знайшло ключы да праваахоўных органаў, якія змаглі перакруціць некаторыя факты. У артыкуле пра хуліганства гэта цалкам магчыма, — лічыць Уладзімір Жыгар. — Тым самым следчыя змаглі падвесці матэрыял крымінальнай справы да даволі хуткага спынення за адсутнасцю ў дзеянні складу злачынства».

Ці мог Шкрэд абысціся адміністрацыйным пакараннем, бо прычыненыя ахоўніку «Данькоў-клуба» цялесныя пашкоджанні былі лёгкімі? Уладзімір Жыгар кажа, што такое немагчыма:

«Частка другая артыкула 339 КК — гэта злоснае хуліганства, бо яно было спалучана з прычыненнем менш цяжкага цялеснага пашкоджання групай асоб (у дадзеным выпадку два чалавекі). Прымяненне мер адміністрацыйнага пакарання тут не прадугледжваецца».

Паводле інфармацыі Belpol, Алег Копаць пасля 2009 года пакінуў СБП. Уладзімір Жыгар не выключае, што яго маглі зрабіць асноўным вінаватым у інцыдэнце. Аднак дакладных звестак пра гэта ў аб'яднання былых сілавікоў няма.

Каментары7

  • даведка
    07.03.2024
    Лукашенко новым заместителем начальника своей службы безопасности назначит личного охранника Кочановой?
  • даведка
    07.03.2024
    Интересно и то, что в указе обычно указывается, что уволить полковника
    такого-то с военной службы в запас и назначить такого-то такого таким-то
    таким, а здесь как бы уже гражданского просто освободил от одной должности в
    своей службе безопасности и назначил на другую в УДП, присвоив гражданский
    ранг... Он остался на военной службе в СБП или нет?!
  • Ёсік
    07.03.2024
    Як сам дырэктар саўгаса любіў кулакамі памахаць (а я ўпэўнены, што і Галіна, і Віцька з Дзімкам таксама траплялі пад гэтыя кувалды), такія ў яго і ахоўнікі. Карпянкова ўспомніце. Але разумееце, як ён будзе служыць, калі ад турмы адвёў саўгаснік, ён на самой справе за яго жыцьцё аддасьць.

У турме Асада выявілі сакрэтную турму, якая ідзе пад зямлю на чатыры паверхі3

У турме Асада выявілі сакрэтную турму, якая ідзе пад зямлю на чатыры паверхі

Усе навіны →
Усе навіны

Фрыдман: Лёс Асада паказвае, што Лукашэнку «арэшнікі» не дапамогуць18

З'явіліся ФОТЫ з захопленага прэзідэнцкага палаца ў Дамаску19

У Воранаве 19-гадовы хлопец патануў з машынай1

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме15

У Дамаску павалілі галоўны помнік дыктатару Хафэзу Асаду5

Трамп ацаніў страты Расіі ў 600 тысяч забітых і параненых і заклікаў Пуціна «спыніць вар’яцтва»6

Круты назваў, колькі подпісаў сабралі за Лукашэнку20

Гамяльчанку на «лексусе» 80 разоў каралі за парушэнне ПДР. Гэтым разам яна настаяла на крыміналцы2

Чаму не ўратавалі Алеся Пушкіна? Тлумачыць былы кіраўнік турэмнай медыцыны Беларусі26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У турме Асада выявілі сакрэтную турму, якая ідзе пад зямлю на чатыры паверхі3

У турме Асада выявілі сакрэтную турму, якая ідзе пад зямлю на чатыры паверхі

Галоўнае
Усе навіны →