Эканоміка1818

Дзяўчына страціла працу пасля таго, як папрасіла ў кіраўніка даведку аб даходах

Мінчанка адпрацавала ў сэрвісным цэнтры паўгода. Ёй для банка спатрэбілася даведка пра даходы за час працы ў кампаніі. Здаецца, звычайная просьба. Але на наступны дзень дзяўчыне патэлефанаваў уладальнік кампаніі і сказаў, што, па-першае, яна не была ў іх афіцыйна працаўладкавана (хоць і падпісала кантракт), а па-другое, яе звальняюць.

Скрыншот відэа ў тыктоку @manic_minsk

Такую непрыемную гісторыю распавяла мінчанка, якая вядзе тыкток пад нікам @manic_minsk. Дзяўчына сцвярджае, што яе падманула кіраўніцтва сэрвіснага цэнтру, дзе тая да нядаўняга часу працавала.

— Я адпрацавала ў гэтай кампаніі крыху больш за паўгода. У нейкі момант мне для банка спатрэбілася даведка аб даходах за 6 месяцаў. Я папрасіла яе ў кіраўніка. На наступны дзень мне тэлефануе ўласнік кампаніі і кажа, што я ў іх больш не працую і што афіцыйна я не была ў іх працаўладкавана. Хаця кантракт я падпісвала. Але высветлілася, што на кантракце няма подпісу кіраўніка. Але я, як чалавек, які юрыдычна не падкаваны, аб гэтым не ведала.

Дзяўчына кажа, што ўласнік кампаніі прапанаваў ёй грашовую кампенсацыю са сваёй кішэні.

— Мы не ведалі, ніхто не ведаў, соры, што так выйшла. Але ж ты напішы распіску, што ты не маеш да нас ніякіх прэтэнзій. Я адмовілася. Я папрасіла выплаціць усё, што яны мне павінны за апошні месяц, а таксама тое, што вылічалі мне нібыта падаходны. На наступны дзень, калі мы сустрэліся, мне не вярнулі мае дакументы і не выплацілі нічога. Сказалі: напішаш распіску, дадзім табе грошы. Не напішаш — не дадзім, ідзі адсюль. Ты ў нас афіцыйна прапрацавала адзін дзень.

@manic_minsk Самое неприятное,что всем плевать и многих молодых специалистов так обманывают постоянно и они бояться об этом рассказывать. #работаминск#обманработодателя#госорганы#справедливость ♬ оригинальный звук - Manic

Мінчанка кажа, што адмовілася, бо для яе важны ў першую чаргу не грошы, а яе гонар. Потым дзяўчына звярталася ў розныя службы, каб дабіцца справядлівасці.

— Усе службы нашы любімыя дзяржаўныя паслалі мяне на тры літары — у суд. Але ўвесь прыкол у тым, што ўсе службы, выслухаўшы маю гісторыю, проста накіроўвалі майму былому працадаўцу запыт, ці сапраўды я ў яго працавала. Канешне, кіраўніцтва адказвала, што не. Наступны мой пункт — суд. Пабачым, што мне скажуць там. Проста крыўдна, што ў нашай дзяржаве так ашукваюць людзей.

Відэа набрала 74 тысячы праглядаў і больш за 1860 лайкаў. У каментарыях людзі давалі парады, куды можна звярнуцца, а таксама расказвалі падобныя гісторыі: «Аналагічная сітуацыя ў знаёмых. Толькі там два гады. У судзе папрасілі білінг і вызначылі, што супрацоўнік быў на працы. Выйгралі істотную суму — 5 тысяч даляраў».

У наступным відэа дзяўчына распавяла, што падала заяву ў суд, хоць гэта было складана праз тое, што не было ўзору заявы — усё-такі сітуацыя не вельмі стандартная.

Дзяўчына таксама вырашыла адказаць на найбольш папулярнае пытанне з каментарыяў.

— Зарплату я атрымлівала раз у месяц на рукі. Мяне гэта не бянтэжыла толькі таму, што мяне вельмі добра пераконвалі ў тым, што гэта законна — а я наіўна верыла.

У яе таксама спыталі, куды ж звяртацца ў такіх выпадках.

— Спачатку я звярнулася ў ФСАН, але там мне змаглі толькі зрабіць выпіску з асабовага рахунку, каб пацвердзіць, што насамрэч я не была працаўладкавана. Далей я напісала электронны зварот у Міністэрства працы і сацабароны. Да гэтага я пакідала заяўку на гарачай лініі падатковай. Міністэрства і ФСАН адказалі, што звяртайцеся ў суд, мы нічым не можам вам дапамагчы. Таму вельмі чакаю рашэнне суда.

Каментары18

  • Абармот
    07.03.2024
    Ну в стране ж не до законов, чему удивляться
  • Юзік
    07.03.2024
    А што ж сваю копію кантракта з подпісам наймальніка адразу не запатрабавала, калі ўладкавалася? 
  • даведка
    07.03.2024
    Продолжение занимательного триллера про дорогую стоматологию в Беларуси? Как просила у частника справку о доходах, чтобы взять кредит на восемь имплантов и восемь коронок, а в итоге осталась без всего...

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі15

Сбербанк: Расіяне праз тэлефонных махляроў перавялі УСУ больш за мільярд даляраў10

Каля дома Трампа ў Фларыдзе адбылася страляніна. Мільярдэр не пацярпеў3

Трамп: Я НЕНАВІДЖУ ТЭЙЛАР СВІФТ!48

У Бараўлянах пара занялася сэксам у скверы. Цяпер у каханкаў праблемы з законам9

Названыя пераможцы конкурсу астранамічнай фатаграфіі ФОТА

Шрайбман патлумачыў, навошта катуюць Калеснікаву і Бабарыку24

Лось з'явіўся проста з ніадкуль. Беларус паказаў жудаснае відэа сутыкнення свайго аўто з жывёлай1

Многія адрамантаваныя iPhone з панядзелка ператворацца ў «цагліны»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →