Раніцай у Мінску ўлабавую сутыкнуліся два легкавікі. Ёсць пацярпелыя
Сёння каля 7:40 20-гадовы вадзіцель Mazda на скрыжаванні вуліцы Ціміразева і МКАД не даў рады кіраванню, выехаў на сустрэчную паласу, дзе здзейсніў сутыкненне з аўтамабілем Volkswagen.
Кіроўцы і пасажыры аўтамабіляў дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя для абследавання.
На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі аддзела ДАІ Цэнтральнага РУУС г. Мінска.
Каментары