«Прыехала нават кіраўніцтва горада».
На скрыжаванні вуліц Савецкай і Фрунзе ў Жодзіне знаходзіцца помнік у выглядзе супрацьтанкавай гарматы. Сёння раніцай яе збіў аўтобус, які з'ехаў з дарогі.
«Пасажыры ў аўтобусе былі, а вось наконт пацярпелых не ведаю», — паведаміў Onlíner відавочца.
На месцы здарэння знаходзілася машына МНС, а вось карэты хуткай дапамогі нідзе не бачна.
«Мясцовыя кажуць, што кіроўцу стала дрэнна, — дадаў чытач. — Прыехала нават кіраўніцтва горада».
Каментары